Брандэнбургс[1] (ад ням.: Brandenburg, фр.: brandebourg) — від зашпількі для адзення, доўгая падвойная пятля з гузікам-цурачкай (радзей са звычайнай гузікам). Такія зашпількі выконваюць адначасова і ўтылітарную, і дэкаратыўную функцыю.
Паходзяць з вугорскага нацыянальнага касцюма. Увайшлі ў моду ў XVII стагоддзі, атрымалі назву па імені герцага Брадэнбургскага, які любіў насіць вопратку з такімі зашпількамі. Брандэнбургсы выкарыстоўваліся ў ваеннай форме XVII—XIX стагоддзяў, у прыватнасці, на гусарскіх атылах , даламанах і менціках (адкуль і іх нямецкая назва Husarentressen)[2]. Цяпер такія зашпількі з’яўляюцца характэрнай дэталлю дафлкота .