Нарадзіўся |
9 ліпеня 1992[1] (32 гады) |
|||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Грамадзянства | Бразілія | |||||||||||||||||||||
Рост | 175 см | |||||||||||||||||||||
Вага | 74 кг | |||||||||||||||||||||
Пазіцыя | нападнік | |||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | ||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||
|
Бруну Фурлан[2] (нар. 9 ліпеня 1992, Кампу-Гранды, Бразілія) — бразільскі футбаліст, нападнік.
З’яўляецца выхаванцам бразільскага клуба «Атлетыку Паранаэнсі» з Курытыбы. Улетку 2010 года разам з шэрагам іншых бразільскіх ігракоў быў арандаваны беларускім клубам «Дынама» з Мінска. У складзе мінчан здолеў замацавацца ў аснове. У сезоне 2011 стаў найлепшым бамбардзірам каманды ў чэмпіянаце Беларусі (11 галоў). Па заканчэнні сезона «Дынама» хацела падоўжыць супрацоўніцтва з нападнікам, аднак «Атлетыку Паранаэнсі» адклікала Фурлана з арэнды. У 2012—2014 гадах Бруну гуляў за гэты клуб у чэмпіянаце штата Парана і ў бразільскіх Серыі A і Серыі B.
З 2014 года пачаў зноў аддавацца ў арэнды. У сезоне 2014 выступаў за «Наўтыку» ў Серыі B, у 2015 годзе гуляў за «Жайнвілі» ў чэмпіянаце штата Санта-Катарына. У 2016—2017 быў у арэндах у клубах АБС і «Амерыка» з Натала (штат Рыу-Гранды-ду-Норты), аднак з-за траўм амаль не гуляў.
У студзені 2018 года, пакінуўшы «Атлетыку Паранаэнсі», прыбыў у беларускі клуб «Віцебск»[3], а ў лютым клуб афіцыйна абвясціў аб падпісанні кантракта з бразільскім нападнікам[4]. Пачатак сезона 2018 прапусціў, аднаўляючыся ад траўмы, ў чэрвені пачаў з’яўляцца на полі, чаргаваў выхады ў стартавым складзе і на замену. У снежні 2018 года па пагадненні бакоў пакінуў віцебскі клуб[5] і завяршыў прафесійную кар’еру.