Брусельскі вольны ўніверсітэт | |
---|---|
нідэрл.: Vrije Universiteit Brussel | |
Арыгінальная назва | нідэрл.: Vrije Universiteit Brussel |
Дэвіз | лац.: Scientia vincere tenebras |
Заснаваны | 1970 |
Рэктар | Jan Danckaert[d] |
Краіна | |
Размяшчэнне | Брусель |
Узнагароды |
прэмія ліберальнага гуманізму[d] (21 чэрвеня 2017) |
Сайт | vub.be |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Брусельскі вольны ўніверсітэт (нідэрл.: Vrije Universiteit Brussel) — бельгійская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта з сядзібай у горадзе Брусель. Навучанне вядзецца пераважна на нідэрландскай мове.
У Бруселі сёння ёсць два ўніверсітэты, назвы якіх азначаюць у перакладзе «Брусельскі вольны ўніверсітэт»: франкамоўны (фр.: Université libre de Bruxelles) і нідэрландамоўны (нідэрл.: Vrije Universiteit Brussel). Ніводзін з іх не выкарыстоўвае англійскі пераклад сваёй назвы ў якасці міжнароднага найменавання для пазбягання блытаніны.
Універсітэт утварыўся ў выніку расколу ў 1970 годзе адзінага да гэтага Брусельскага вольнага ўніверсітэта, які ў сваю чаргу быў заснаваны ў 1834 годзе фламандскім юрыстам П’ерам-Тэадорам Ферхагенам. Ён хацеў заснаваць незалежны ад дзяржавы і царквы універсітэт, дзе б панавала акадэмічная свабода. Адпаведна, універсітэт з’яўляецца плюралістычным — ён адкрыты для ўсіх студэнтаў на аснове роўнасці незалежна ад іх ідэалагічнага, палітычнага, культурнага або сацыяльнага паходжання — і кіруецца з дапамогай дэмакратычных структур, што азначае, што ўсе ягоныя члены — ад студэнтаў да прафесароў — удзельнічаюць у працэсах прыняцця рашэнняў.
ВНУ арганізавана ў 8 факультэтах, якія выконваюць тры цэнтральныя місіі ўніверсітэта: адукацыя, даследаванні і служэнне грамадству. Універсітэт дае адукацыю бакалаўрскага, магістарскага і доктарскага ўзроўняў каля 8 000 студэнтам і 1 000 аспірантам. Гэта таксама моцны даследчыцкі цэнтр, што ставіць яго на 189-ю пазіцыю сярод універсітэтаў па ўсім свеце. Яго навуковыя артыкулы ў сярэднім цытуюцца часцей, чым артыкулы любога іншага фламадскага ўніверсітэта.