Бузульнік

Бузульнік

Бузульнік сібірскі (Ligularia sibirica)typus
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Ligularia

Тыпавы від

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  780110
NCBI  4239
EOL  2878793
GRIN  g:6823
IPNI  331719-2

Бузульнік[1] (Ligularia) — род кветкавых раслін сямейства астравых. Больш за 150 відаў.

Шматгадовыя травяністыя расліны вышынёй да 1 м з кароткім тонкім карэнішчам і прамастойным сцяблом. Лісце суцэльнае, зубчастае, чаргаванае, прыкаранёвае — на доўгіх чаранках. Кветкі жоўтыя, аранжавыя, у кошыках (адзіночных або сабраных у гронкі, мяцёлкі і шчыткі); краявыя кветкі язычковыя, песцікавыя, сярэдзінныя — трубчастыя, двухполыя. Плод — сямянка з чубком.

Пашыраны ў пазатрапічных абласцях Еўропы і Азіі (пераважна ва Усходняй і Цэнтральнай Азіі). На Беларусі ў Цэнтральным батанічным садзе НАН РБ інтрадукаваны 4 віды: бузульнік Віча (Ligularia veitchiana), бузульнік зубчасты (Ligularia dentata), бузульнік Пржавальскага (Ligularia przewalskii) і бузульнік прыгожы (Ligularia speciosa).

Значэнне і выкарыстанне

[правіць | правіць зыходнік]

Кветкава-дэкаратыўныя расліны.

Зноскі

  1. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 74. — 160 с. — 2 350 экз.
  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 3. — 511 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0068-4 (т. 3).