Гарналыжны курорт | |
---|---|
Букавель | |
Размяшчэнне | Украіна |
Найбліжэйшы горад | Паляніца |
Плошча | 220 га |
Сярэдняя вышыня | 1000 м над у. м. |
Дата заснавання | 2000 г. |
Сайт | bukovel.com |
Букавель (укр.: Буковель) — найбуйнейшы гарналыжны курорт Украіны. Размешчаны паблізу сяла Паляніца Ярэмчанскага гарадскога савета Івана-Франкоўскай вобласці, каля падножжа гары Букавель, на вышыні 920 метраў над узроўнем мора. Найвышэйшы пункт курорта — гара Доўга — 1372 м. Сезон доўжыцца з канца лістапада да сярэдзіны/канца красавіка. У 2012 годзе Букавель прызнаны самым хутка развіваным гарналыжным курортам свету.
Знаходзіцца за 35 км ад Ярэмчэга, за 100 км на паўднёвы захад ад Івана-Франкоўска.
Улетку 2014 года Букавель адкрыў самае вялікае штучнае возера ва Украіне:
Возера стала самым маштабным праектам курорта коштам амаль у 150 млн грн.
Берагі возера абсталявалі шэзлонгамі, зонамі адпачынку і пляжнымі кафэ. Менавіта на возеры разгарнулі ўвесь спектр водных забаў:
Для бяспекі адпачывальнікаў на ўсіх атракцыёнах працуюць вопытныя інструктары, на пляжы акрэдытаваныя ратавальнікі, а зоны для купання і водных забаў — размежаваныя. Вада ў возеры крышталёва чыстая і награваецца да 20-22 градусаў. Сярод адпачывальнікаў возера ўжо атрымала назву «Карпацкае мора».
Букавель размешчаны на пяці гарах: Доўга (1372 м), Букавель (1127 м), Бульчынеха (1455 м), Бабін Пагар (1180 м), Чорная Клева (1241 м), прапанавана агулам каля 60 км трас (сінія, чырвоныя і чорныя). На ўсіх трасах ёсць снежныя гарматы, некалькі трас абсталяваны стацыянарным асвятленнем.
Трасы праходзяць на спецыяльна падрыхтаваных схілах, абсталяваны снегавымі гарматамі, падрыхтаваны для катання спецыяльнай снеганапыляльнай і снегатрамбавальнай тэхнікай. У сезон на курорце функцыянуе 16 сучасных пад’ёмнікаў з агульнай прапускной здольнасцю 34700 чал./гадзіну.
16 пад’ёмнікаў:
Гарналыжная і сноўборд школа «Букавель» заснавана ў 2001 годзе менеджарамі гарналыжнага курорта «Букавель» і трэнерамі па гарналыжным спорце і сноўбордынгу.
Дзейнасць школы накіравана на:
Усе інструктары школы прайшлі навучанне паводле міжнародных стандартаў падрыхтоўкі інструктараў гарналыжнага і сноўборд-спорту — ISIA.
Bukovel Bike Park[1] — велапарк на тэрыторыі турыстычнага комплексу Букавель. Парк абсталяваны трасамі для розных дысцыплін горнага веласпорту (маунтбайкінг MTB): Cross-Country, DownHill.
Байк Парк прапануе 10 маршрутаў рознага ўзроўню складанасці і працягласці — ад аглядных трас да DownHill і SuperD. За сезон парк наведвае больш за 6000 турыстаў.
Bukovel Bike Park з’яўляецца арганізатарам і асноўнай лакацыяй правядзення шматлікіх веласпаборніцтваў, а менавіта: штогадовых Bukovel Grand Bike Fest, Нацыянальны DownHill чэмпіянат Украіны, Bukovel DH.