Буккросінг

Буккроссінг у Мінску

Буккросінг (ад англ.: bookcrossing) вызначаецца як «практыка пакідання кнігі ў публічным месцы, каб яе ўзялі і пачыталі іншыя, якія затым зробяць так сама». Тэрмін паходзіць з bookcrossing.com Архівавана 7 сакавіка 2015. — свабоднага кніжнага анлайн-клубу, які быў заснаваны падтрымаць практыку з мэтай «зрабіць увесь свет бібліятэкай».

«Перакрыжаванне» ці абмен кнігамі могуць прымаць любую форму з шэрагу, у тым ліку «дзікае вызваленне» кніг у публічнае месца, прамы абмен з іншымі ўдзельнікамі вэбсайту, або «кніжныя кольцы», у якіх кнігі падарожнічаюць ва ўстаноўленным парадку да ўдзельнікаў, якія жадаюць прачытаць пэўную кнігу.

Падыход супольнасці BookCrossing.com узрос і пашырыўся так, што ніхто не чакаў у самым пачатку: ад блогу або дыскусійнага форума да спісаў рассылкі і штогадовага з’езду ва ўсім свеце.

Рон Хорнбакер задумаў ідэю таго, што зараз вядома як буккросінг у сакавіку 2001.[1] Праз чатыры тыдні, 17 красавіка, ён запусціў вэбсайт, які пашырыўся і распаўсюдзіўся ў свеце.[2][3] У красавіку 2003 года сайт налічваў 113 000 удзельнікаў, і ў 2004 годзе Кароткі слоўнік Оксфарда[4] ўключыў у сябе слова "буккросінг". У тым жа годзе буккросінг быў паказаны як частка сюжэтнай лініі ў аўстралійскай мыльнай оперы "Суседзі".[5] У тым жа годзе буккросінг меў добры старт ў Харватыі таксама, дзякуючы Веліміру Шуберту.[6] Па стане на 23 ліпеня 2010, Bookcrossing.com меў больш, чым 871000 удзельнікаў з больш, чым 6 427 000 зарэгістраваных кніг.[7] У сакавіку 2012 колькасць удзельнікаў перавысіла 1 000 000, а колькасць зарэгістраваных кніг - 8 500 000. На май 2013 года было зарэгістравана 1 855 000 удзельнікаў і 9 710 000 кніг.[1] Архівавана 8 лістапада 2019.

У ліпені 2007 года Сінгапур стаў першай афіцыйнай буккросінгавай краінай у свеце. Ініцыятыва была запушчана сумесна з Нацыянальнай бібліятэкай Сінгапура, і 2000 месцаў па ўсёй краіне былі прызначаны "гарачымі кропкамі", як афіцыйныя зоны буккросінгу. У 2008 годзе буккросінг быў укаранёны ў Абу-Дабі як частка сумеснай дзейнасці з кіраўніцтвам Абу-Дабі па культуры і спадчыне. У 2010 годзе буккросінгавыя зоны былі адкрытыя ў Сербіі.

У маі 2005 BookCrossing.com заваяваў дзве прэміі народнага галасавання ў Webby Awards, як лепшы вэб-сайт супольнасці і лепшы сацыяльны/сеткавы вэб-сайт. Буккросінг быў таксама прадстаўлены праектам радыё ВВС, як 84 буккросінгавыя дарогі, у якім удзельнічалі 84 копіі кнігі Элен Ханф на 84 Чарынг-Кросс-Роуд (вуліца ў цэнтральнай частцы Лондана, вядомая кніжнымі крамамі - заўв. перакладчыка) па ўсяму свету. Праграма "Падзенне драўлянай вытворчасці" была створана Тімам Хеферам і Аланам Халам і была намінавана на прэмію Sony Radio Academy Award у 2006 годзе.

Кнігі "на свабоду" у публічным месцы...

Кожны, хто жадае афіцыйна ўдзельнічаць у "вызваленні" кніг, пакідаючы іх у публічным месцы ці перадавая іх сябру, павінен зарэгістравацца на сайце BookCrossing.com, хоць можна заставацца ананімным, калі "ловіш" ці рэгіструеш шукаемую кнігу. Карыстальнікі BookCrossing.com могуць "паляваць" - ўдзельнік можа перайсці на сайт, каб паглядзець спіс кніг, якія былі нядаўна "вызвалены", а потым пайсці ў месца, дзе кніга была пакінута, каб "злавіць" яе. Кнігі можна таксама пакінуць у афіцыйных буккросінгавых зонах (OBCZs), якія размешчаны ў пэўных кавярнях, крамах, рэстаранах і іншых публічных месцах. Мэта такіх месцаў: атрымаць цяперашніх удзельнікаў у рэгіёне, якія пакідаюць ды дзеляцца з грамадскасцю кнігамі. Гэта таксама рэкламуе буккросінг і стварае новых удзельнікаў.

Сходы і нясходы

[правіць | правіць зыходнік]

Сходы адбываюцца ў гадавіну буккросінга кожны красавік, дзе рух буккросінга атрымоўвае асалоду ад арганізацыі звязаных з літаратурай падзей і сумеснага вызвалення кніг. Месца правядзення такіх сходаў мяняецца кожны год: Мельбурн, Аўстралія (2014), Гётэборг, Швецыя (2013), Дублін, Ірландыя (2012), Вашынгтон, акруга Калумбія, ЗША (2011), Амстэрдам, Нідэрланды (2010), Крайстчэрч, Новая Зеландыя (2009), Лондан, Вялікабрытанія (2008), Чарльстон, Паўднёвая Караліна, ЗША (2007), Таронта, Канада (2006), Форт-Уорт, штат Тэхас, ЗША (2005), Сэнт-Луіс, Місуры, ЗША (2004). Многія неафіцыйныя сустрэчы, або "нясходы", адбываюцца ў іншых месцах і іншы час на працягу года, што робіць іх лягчэйшымі для буккросераў, якія не могуць падарожнічаць на міжнародным узроўні ў межах сходу па зборы і перадачы сваёй любові да кніг.

Спрэчкі і крытыка

[правіць | правіць зыходнік]

У 2003 годзе буккросінг быў раскрытыкаваны з боку Джэсікі Адамс, аўтара некалькіх "чык-літ" навэлаў (жаночы гарадскі раман, які звычайна распавядае пра жанчын, што імкнуцца дамагчыся поспеху ў прафесійнай сферы і ў узаемаадносінах з мужчынамі - заўв. перакладчыка), якая сцвярджала, што кнігі былі "абясцэнены" на вэб-сайце, што буккросінг можа прывесці да зніжэння продажаў кніг і, такім чынам, паніжэнню роялці, якія выплочваюцца аўтарам. Аднак большасць буккросераў аспрэчваць гэты аргумент. Яны сцвярджаюць, што вэб-сайт знаёміць чытачоў з аўтарамі і жанрамі, якія яны не чыталі раней, што вэб-сайт заклікае як мага больш людзей зрабіць або вярнуць чытанне як хобі, і што некаторыя ўдзельнікі, прачытаўшы кнігу і атрымаўшы ад яе задавальненне, набудуць дадатковыя копіі для размяшчэння праз буккросінг.

У сакавіку 2005 года Кэралайн Марцін, дырэктар выдавецтва Harper Press, сказала ў сваім выступе, што "кнігавыданне ў цэлым мае свой уласны патэнцыйны Napster-крызіс ў росце практыкі буккросінгу". Буккросеры аспрэчылі спасылку на Napster, заявіўшы, што ў той час? як файлаабмен музыкай ўключае ў сябе дубляванне гукавых файлаў незлічоную колькасць раз, буккросінг не прадугледжвае дубляванне кнігі (а таксама не звязаны з парушэннем аўтарскіх правоў, так як кнігі могуць быць прададзеныя або аддадзены свабодна без дазволу выдаўца на гэта). Заснавальнік буккросінгу, Рон Хорнбакер, спачатку здзівіўся, калі б людзі зрабілі б гэта параўнанне, калі BookCrossing.com упершыню быў запушчаны.

Буккросінг у Беларусі

[правіць | правіць зыходнік]

Беларусь падтрымлівае сусветны рух і мае свае кропкі буккросінгу у розных гарадах краіны. Таксама ў інтэрнэце існуе пляцоўка буккросінгу Архівавана 1 кастрычніка 2013..

Зноскі

  1. Dan Nephin (2002-09-11). "Site Says 'If you Love a Book, Set it Free'". USA Today. Праверана 2008-03-27.
  2. Louisa Schaefer. Germans Warm up to Quirky Book-Sharing Fad. Deutsche Welle (14 ліпеня 2006). Праверана 28 сакавіка 2008.
  3. Sarah Miloudi. Growing Craze for Book Crossing. Western Mail (17 сакавіка 2008). Праверана 28 сакавіка 2008.
  4. Кароткі слоўнік Оксфарда
  5. mattster27. tv show neighbours promotes bookcrossing. bookcrossing.com (15 лістапада 2004). Праверана 4 красавіка 2008.
  6. Bozidar Alajbegovic. Bookcrossing ide dalje!. Knjiski moljac (18 кастрычніка 2004). Праверана 20 сакавіка 2010.
  7. Rebecca Wigood. Release a Cosy Mystery and Watch it Travel(недаступная спасылка). The Vancouver Sun (15 сакавіка 2008). Архівавана з першакрыніцы 9 лютага 2009. Праверана 28 сакавіка 2008.