Бюджэт

Бюджэт (фр.: bougette[1]) — схема даходаў і расходаў пэўнай асобы (сям’і, бізнесу, арганізацыі, дзяржавы і г. д.), якая ўсталёўваецца на пэўны перыяд часу, звычайна на адзін год. Бюджэт — гэта найважнейшая канцэпцыя як у мікраэканоміцы, так і ў макраэканоміцы (дзяржаўны бюджэт). Вывучэннем бюджэту займаецца навука фінансы.

Зноскі

  1. Слоўнік іншамоўных слоў : у 2 т. / А. М. Булыка. — Мінск : БелЭн, 1999.  — Т. 1 : А—Л. — 1999. — С. . — 736 с. — ISBN 985-11-0152-4., С.263