Бязлёгачныя саламандры

Бязлёгачныя саламандры

Desmognathus fuscus
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Plethodontidae


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  173631
NCBI  8332
EOL  7524
FW  37385

Бязлёгачныя саламандры (Plethodontidae) — найбольш шматлікае сямейства хвастатых земнаводных. Налічваецца каля 380 відаў[1].

Гэтыя жывёлы не маюць лёгкіх. Яны страцілі лёгкія і перагародку паміж перадсэрдзяямі ў сувязі з пераходам да пастаянаводнага спосабу жыцця.

Даўжыня цела 2,7-30 см. Сэрца двухкамернае, газаабмен ажыццяўляецца праз скуру і слізістую абалонку ротавай паражніны.

Большасць пастаянна знаходзіцца ў вадзе, у асноўным у горных ручаях Паўночнай Амерыкі, часткова ў Цэнтральнай і Паўднёвай Амерыцы, а 5 відаў пячорных саламандраў сустракаюцца ў Паўднёвай Еўропе. Значная колькасць трапічных, субтрапічных і пячорных відаў водзіцца на сушы.

Асаблівасці біялогіі

[правіць | правіць зыходнік]

Актыўныя галоўным чынам уначы. Кормяцца дробнымі беспазваночнымі; пячорныя бязлёгачныя саламандры ловяць казурак доўгім языком, які выкідваюць на адлегласць, роўную амаль палове даўжыні цела.

Апладненне ўнутранае. Яйцы і лічынкі развіваюцца ў вадзе або на сушы (пад камянямі, у вільготнай глебе, у дуплах, у норах грызуноў і інш.). У наземных умовах самка звычайна ахоўвае кладку яец, абвіваючы яе сваім целам. Развіццё з метамарфозам або з яец адразу з’яўляюцца цалкам развітыя асобіны; часам пажыццёва захоўваюцца лічынкавыя прыкметы (частковая неатэнія); некаторыя віды жывародныя.

  1. Min, M.S., S. Y. Yang, R. M. Bonett, D. R. Vieites, R. A. Brandon & D. B. Wake. (2005). Discovery of the first Asian plethodontid salamander. Nature (435), 87-90 (5 May 2005)
  • Земнаводныя. Паўзуны: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 1996. ISBN 985-11-0067-6