Горад
| ||||||||||||||||||||||||||||||||
Бірштанас (літ.: Birštonas, беларуская назва — Бірштаны[2][3]) — горад у паўднёвай Літве, на правым беразе ракі Нёман. Адміністрацыйны цэнтр Бірштанаскага самакіравання Каўнаскага павета.
Першыя згадкі аб Бірштанах (Birsten, Birstan)[4] адносяцца да 1382 года, калі тут заснавалі паселішча крыжакі, а ў 1529 годзе паселішча атрымала гарадскія правы і герб. Пасля 1410 года паселішча ўвайшло ў склад Вялікага Княства Літоўскага. Тут часта спыняліся вялікія князі літоўскія пад час каралеўскіх паляванняў у мясцовых лясах.
Пасля падзелаў Рэчы Паспалітай горад апынуўся ў Расійскай імперыі. У 1846 годзе тут былі адкрытыя крыніцы мінеральных вод, з гэтага часу паселішча атрымала значнае развіццё як курортны цэнтр.
Пасля Першай сусветнай вайны горад увайшоў у склад Літвы. З 1940 года ў складзе Літоўскай ССР. У 1966 годзе Бірштанас пераўтвораны з пасёлка гарадскога тыпу ў горад. З 1990 года ў складзе Літоўскай Рэспублікі. Бірштанас вядомы сваімі крыніцамі мінеральнай вады, вакол якіх пабудаваны санаторыі. Мінеральная вада выкарыстоўваецца для лячэбных працэдур.
|
У горадзе праводзяцца шматлікія фестывалі. Адзін з іх — гэта фестываль джаза, які праводзіцца кожныя два гады ў канцы сакавіка. Гэты фестываль прываблівае тысячы аматараў джазу, не толькі з Літвы, а і з іншых краін. Бірштанскі фестываль джазу праводзіцца ўжо на працягу апошніх дваццаці гадоў.
Бірштанас вядомы сваімі крыніцамі мінеральнай вады, вакол якіх пабудаваныя санаторыі. Мінеральная вада выкарыстоўваецца для лячэбных працэдураў (мінеральных басейнаў) і г. д. У наваколлях горада існуюць два самыя вядомыя санаторыі: Бірштанас — Тулпы і Вярсме Бос, якія прапаноўваюць агульную тэрапію, водную тэрапію, мінеральныя басейны і масаж, а таксама шмат іншых лячэбных працэдураў.
У сучасным Бірштанасе шмат невялікіх атэляў, а ў наваколлях горада існуюць сельскія домікі для адпачынку. Недалёка ад горада ёсць Вітаўтаў узгорак, дзе праводзіліся палявання вялікіх князёў літоўскіх.