Горад
| ||||||||||||||||||||||||||||
Вабальнінкас (літ.: Vabalninkas; да 1917 года Вабольнікі) — горад у Літве, уваходзіць у склад Біржайскім раёне Панявежыскага павета. Знаходзіцца за 27 км на паўночны захад ад Купішкіса, за 26 км ад Біржая; адміністрацыйны цэнтр сянюніі (староства).
Назву атрымаў ад ракі Вабала (прыток ракі Татула). Вядомы з 1555 года. З 1618 года зваўся мястэчкам. У 1775 годзе атрымаў правы гарадскога самакіравання. У 1792 годзе кароль Станіслаў Аўгуст паўторна даў правы горада і зацвердзіў герб. Зноў статус горада быў прысвоены ў 1950 годзе. Цяперашні герб зацверджаны дэкрэтам прэзідэнта Літвы 8 сакавіка 1997 года.