Вадалюб чорны (Hydrophilus piceus) — від насякомых сямейства Вадалюбы (Hydrophilidae)[2]).
Даўжыня цела насякомага да 47 мм. Цела бліскучае, шэра-чорнае з аліўкавым адценнем. Адзін з найбуйнейшых жукоў Еўропы.
Палеарктычны від. Сустракаецца ў значнай частцы паўночна-заходняй і цэнтральнай Еўропы (ад Іспаніі да Скандынавіі і Украіны), у Паўночнай Афрыцы (Лівія, Егіпет, Алжыр) і частцы Азіі (Аравія, Турцыя, Ізраіль, Сірыя, Кітай, Індыя).
Дарослыя жукі любяць стаячыя вадаёмы і сілкуюцца воднымі раслінамі. Самкі адкладаюць да 50 яек у коканы, якія плаваюць па паверхні вады, прымацаваныя да якой-небудзь расліны. Лічынкі вядуць драпежніцкі лад жыцця, нападаючы на малявак рыб.
Зноскі