Вадаскід, вадазліў — гідратэхнічнае збудаванне, прызначанае для скіду залішняй (паводкавай) вады з вадасховішча, а таксама для карысных пропускаў вады ў ніжні бьеф[1]. Скід вады ажыццяўляецца ў выпадку пагрозы перапаўнення вадасховішча з-за паводкі, моцных дажджоў і г.д. Выключэнне — вадазліўная плаціна, на якой сліў вады ажыццяўляецца пастаянна.
Адрозніваюць 2 тыпы вадаскідаў — кантраліруемыя і некантраліруемыя.
вадаскід з засаўкай — прапускная здольнасць вадаскіда рэгулюецца спецыяльнымі затворными механізмамі.
вадаскід аўтаматычнага дзеяння — прапускная здольнасць вадаскіда не рэгулюецца і залежыць толькі ад ўзроўню вады ў вадасховішчы. Скід вады праз гэты тып збудаванняў аўтаматычна пачынаецца пры перавышэнні ўзроўню вады ў вадасховішчы над вусцем вадаскіда.