Вадзяны арэх плывучы | |||||||||||||||||||
![]() | |||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||
Trapa natans L. | |||||||||||||||||||
Ахоўны статус | |||||||||||||||||||
|
Вадзяны арэх плывучы, Чылім (Trapa natans) — аднагадовая водная расліна сямейства Вадзянаарэхавыя (Trapaceae), паходзіць з паўднёвых раёнаў Еўразіі і Афрыкі.
Расце ў азёрах, затоках і старыцах рэк з павольным цячэннем, вырастае да 5 м у даўжыню. У расліны характэрны плод, які вонкава нагадвае галаву быка, з адным буйным крухмалістым насеннем. Дзеля гэтага насення расліна культывуецца ў Кітаі, як мінімум, ужо тры тысячы гадоў. Насенне чыліму варыцца і ўжываецца як лёгкая закуска.
Вадзяны арэх плаваючы, вадзяныя арэхі, калёныя арэхі[1], каменныя арэхі[2].
Аднагадовая травяністая расліна з разеткай лісця дыяметрам 10—30 см, якая плавае на вадзе, і тонкім разгалінаваным падводным сцяблом даўжынёй 60—160 см, каля асновы з пучкамі доўгіх ніткападобных каранёў.
Сцябло чыліма знаходзіцца пад вадой, развіваецца вясной з плада і дасягае паверхні вады. Мае 3,6-5 м у даўжыню. Карані зеленаватыя, пёрыста-галінастыя, размешчаны на пагружаным у ваду сцябле і маюць выгляд падводных лісцеў.
Расліна мае два тыпу лісцяў: першы тып — падводнае — рэдукаванае, супраціўнае, лінейнае, рана ападае, размешчана ўздоўж сцябла вышэй каранёў, знаходзіцца ў тоўшчы вады; другое — надводнае — скурыстае, рамбічнае, няроўназубчастае, на доўгіх чаранках з пухіравата-ўздутымі поласцямі, якія ўтрымліваюць разетку лісця на вадзе. Ліставыя пласцінкі авальнай або рамбічнай формы, скурыстыя, няроўназубчастыя па краях, 2-3 см даўжынёй, размяшчаюцца на ўздутых да часу паспявання пладоў хвосціках 5-9 см даўжынёй, якія забяспечваюць ім дадатковую плавучасць.
Кветкі адзіночныя, белыя, знаходзяцца ў пазухах лісця, апыляюцца насякомымі. У кветцы па чатыры чашаліснікі, пялёсткі і тычынкі. Песцік адзін.
Плод — цвёрдая арэхападобная касцянка з 4 або 2 рогападобнымі выступамі (адсюль народная назва расліны — «чортаў арэх»), на канцах якіх востразазубраныя калючкі (лёгка абламваюцца), 2-2,5 см у папярочніку. На адной расліне да 10—15 пладоў.
Чылім мае шырокі арэал, які ўключае амаль усю Афрыку, многія раёны Азіі (Турцыя, Грузія, Казахстан, Кітай, В’етнам і Японія, Індыя і Пакістан) і Еўропы (цэнтр, ўсход і поўдзень).
Месцы росту: прыбярэжныя зоны слабапраточных або стаячых эўтрофных вадаёмаў, часцей поймавыя азёры і старыцы, затокі рэк глыбінёй 50—200 см, на глеістым грунце ў вадзе, багатай жалезам. Утварае шчыльныя зараснікі, часам расце невялікімі групамі і адзіночнымі экзэмплярамі.
У Расіі сустракаецца ў еўрапейскай частцы, на поўдні Заходняй Сібіры, на Далёкім Усходзе. Усюды параўнальна рэдкі. З-за прамысловага збору пладоў магчыма поўнае знікненне.
У канцы XIX — пачатку XX стагоддзя ў Расіі, па звестках Энцыклапедычнага слоўніка Бракгаўза і Ефрона, рос у некаторых месцах густа, напрыклад, у дэльце Волгі, каля Пензы і інш., і служыў там прадметам гандлю; ў іншых месцах вымер, так, напрыклад, у Тросценскім возеры Маскоўскай губерні; ды і наогул гэтая расліна ўжо тады лічылася знікаючай[3].
На Беларусі рэліктавы від, які знаходзіцца ў астраўных участках росту і асобных лакалітэтах на паўночна-ўсходняй мяжы арэалу — асноўныя месцазнаходжанні сканцэнтраваны ў паўднёва-ўсходняй і паўночна-ўсходняй частцы краіны (расце на азёрах Цёста, Азярок[4], Сіньша[5], Старуха[6] і інш.).
Вырошчваецца акварыумістамі.
Цвіце ў ліпені — жніўні, пладаносіць у верасні. Размнажэнне насеннае і вегетатыўнае. Самаапыляльнік. Насенне можа заставацца жыццяздольным на працягу 12 гадоў, хоць часцей за ўсё прарастае ў першыя два гады. Расліна размнажаецца пладамі, якія аддзяляюцца ад сцябла і разносяцца цячэннем у іншыя месцы. Для прарастання насення патрэбен перыяд спакою 4—6 месяцаў і прагрэў вадаёму не ніжэй 10—12 °C.
Занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі з 1981 года. Расліна была ўключана ў Чырвоную кнігу РСФСР, але была выключана з Чырвонай кнігі Расіі ў 2008 годзе. У 2021 годзе вадзяны арэх быў выключаны з Чырвонай кнігі Украіны, бо расліна захапіла Кіеўскае і Канеўскае вадасховішчы і стала пагрозай для рыбы[7].
![]() |
Гэты від занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі і ахоўваецца законам. III катэгорыя (VU) |