Поўнае імя | Вадзім Вячаслававіч Курловіч | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Нарадзіўся |
30 кастрычніка 1992[1][2][…] (32 гады) |
||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Грамадзянства | Беларусь | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Рост | 176 см | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Вага | 69 кг[3] | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Пазіцыя | паўабаронца | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Клуб | Слуцк | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Нумар | 27 | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Узнагароды і медалі | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Вадзім Курловіч (нар. 30 кастрычніка 1992, Мікашэвічы) — беларускі футбаліст, паўабаронца клуба «Слуцк».
Выхаванец мікашэвіцкага футбола, гуляў за дубль мясцовага «Граніта». У 2010 годзе перайшоў у БАТЭ, дзе таксама спачатку гуляў за дубль, а з 2011 года пачаў трапляць у асноўную каманду.
Першую палову сезона 2013 правёў у арэндзе ў «Віцебску», а ў жніўні 2013 года стаў іграком брэсцкага «Дынама». У гэтых клубах трывала з’яўляўся ў аснове, звычайна на пазіцыі апорнага паўабаронцы.
Пасля заканчэння тэрміну арэнды ў канцы 2013 года вярнуўся ў БАТЭ, але ў лютым 2014 года быў выкуплены брэсцкім клубам[4]. У сезоне 2014 заставаўся асноўным іграком, выступаў у якасці атакуючага паўабаронцы.
У ліпені 2015 года перайшоў у «Слуцк»[5]. У слуцкім клубе стаў пераважна выхадзіць на замену. У ліпені 2016 года, так і не здолеўшы замацавацца ў асноўным складзе, разарваў кантракт са «Слуцкам»[6] і неўзабаве стаў іграком «Граніта»[7]. У «Граніце» трывала гуляў у аснове, але не здолеў выратаваць клуб ад вылету ў Першую лігу.
У студзені 2017 года накіраваўся на прагляд у мазырскую «Славію» і неўзабаве падпісаў кантракт з клубам[8]. У складзе «Славіі» хутка замацаваўся ў стартавым складзе на пазіцыі апорнага паўабаронцы. Застаўся ў камандзе і пасля вылету з Вышэйшай лігі па выніках сезона 2017, на наступны год дапамог мазыранам перамагчы ў Першай лізе і вярнуцца ў эліту. У сезоне 2019 з’яўляўся на полі нерэгулярна, нярэдка выхадзіў на замену ў канцы сустрэчы або заставаўся на лаўцы запасных. У студзені 2020 года пакінуў «Славію»[9].
У сакавіку 2020 года стаў іграком рэчыцкага «Спадарожніка»[10]. Замацаваўся ў стартавым складзе каманды і дапамог ёй выйсці ў Вышэйшую лігу. Гуляў за «Спадарожнік» да ліпеня 2021 года, калі клуб зняўся з турніру.
У студзені 2022 года пачаў трэніравацца з петрыкаўскім «Шахцёрам» і ў лютым афіцыйна стаў іграком клуба. Замацаваўся ў аснове, за сезон 2022 адзначыўся 10 галамі і 12 галявымі перадачамі. У студзені 2023 года пакінуў «Шахцёр»[11].
У лютым 2023 года перайшоў у наваполацкі «Нафтан»[12]. У студзені 2024 года стаў іграком «Слуцка»[13].
Выступаў за моладзевую зборную Беларусі.