Пераварот у Малі | |||
---|---|---|---|
Асноўны канфлікт: Пояс пераваротаў | |||
Дата | 24 мая 2021 | ||
Прычына | парушэнне ўрадам дамоўленасцей з арміяй і змены ў кабінеце міністраў | ||
Вынік | вайскоўцы захапілі ўладу | ||
Праціўнікі | |||
|
|||
Камандуючыя | |||
|
|||
Страты | |||
|
|||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Ваенны пераварот у Малі 2021 года — звяржэнне грамадзянскага ўрада Рэспублікі Малі і пераход улады да ваенных.
18 жніўня 2020 года атрады Узброеных сіл Малі зладзілі мяцеж і зрынулі прэзідэнта Ібрагіма Бубакара Кейта. У якасці часовага ўрада створаны Нацыянальны камітэт выратавання народа на чале з палкоўнікам Асімі Гаіта (у верасні яго замяніў Ба Ндау). 18 студзеня 2021 года камітэт абвясціў аб сваім самароспуску, перадаўшы ўладу грамадзянскіх сілам Ба Ндау. Гэта кіраўніцтва краіны з’яўлялася часовым, якое павінна было падрыхтаваць новыя прэзідэнцкія выбары.
24 мая абвешчаны перастаноўкі ў кабінеце міністраў Малі за подпісамі прэзідэнта і прэм’ер-міністра. Ключавыя пасады засталіся за вайскоўцамі. Аднак улады сфармавалі кабінет не так, як ад іх хацелі ў арміі. У той жа дзень года віцэ-прэзідэнт Асімі Гаіта заявіў аб тым, што прэзідэнт Ба Ндау і прэм’ер-міністр Мактар Уан зняты ім са сваіх пасад, паколькі фарміраванне новага кабінета міністраў і змена міністраў абароны і бяспекі не было ўзгоднена з ім, што супярэчыць дамоўленасцям жнівеньскага перавароту. Ндау і Уан затрыманы ваеннай хунтай і дастаўлены ў ваенны лагер Каці на ўскраіне Бамако.
26 мая ваенныя абвясцілі каменданцкі час, які дзейнічаў па ўсёй краіне з 20:00 да 06:00[1]. Аэрапорт Бамако і сухапутныя памежныя пераходы былі зачынены[2].
25 мая былы прэзідэнт Нігерыі Гудлак Джонатан з ЭКАВАС пачаў як пасярэднік спробы дамовіцца з ваеннымі Малі. Пасля затрымання 26 мая Ндау падаў Гаіта заяву аб сваёй адстаўцы[3].
28 мая Канстытуцыйны суд Малі абвясціў палкоўніка Гаіта часовым прэзідэнтам краіны[4].
Да неадкладнага вызвалення затрыманых заклікалі ААН, Афрыканскі саюз, Эканамічная супольнасць краін Заходняй Афрыкі (ЭКАВАС), ЗША і Вялікабрытаніі ў сумеснай заяве. Генеральны сакратар ААН Антоніу Гутэрыш выказаў «глыбокую занепакоенасць» і заклікаў малійцаў да спакою. Кіраўнік Еўрасавета Шарль Мішэль адзначыў у размове з рэпарцёрамі, што ЕС можа прыняць неабходныя меры супраць малійскіх вайскоўцаў.