Вайна ВКЛ са Швецыяй 1600—1611 | |||
---|---|---|---|
Асноўны канфлікт: Вайна Рэчы Паспалітай са Швецыяй 1600—1611 | |||
![]() Гусарыя — галоўная ўдарная сіла войска ВКЛ | |||
Дата | 1600—1611 | ||
Месца | Інфлянты (цяпер Эстонія, Латвія) | ||
Прычына | спрэчка за Эстляндыю разам з дынастычным канфліктам за шведскі сталец Жыгімонта Вазы і Карла Сёдэрманландскага | ||
Вынік | перамір'е | ||
Праціўнікі | |||
|
|||
Камандуючыя | |||
|
|||
Вайна Рэчы Паспалітай са Швецыяй у Інфлянтах 1600—1611 — ваенны канфлікт Рэчы Паспалітай са Швецыяй з-за зямель былой Лівонскай канфедэрацыі, які быў працягам дынастычнай барацьбы за шведскі каралеўскі сталец у 1598—1600 гадах паміж Карлам Сёдэрманландскім і Жыгімонтам Вазам.
Пасля смерці ў лістападзе 1592 года караля Швецыі Юхана III, яго карона перайшла да старэйшага сына і правамоцнага спадчынніка Жыгімонта Вазы, караля Рэчы Паспалітай. Пасля каранацыі Жыгімонта Вазы і яго жонкі, утварылася асабістая унія Рэчы Паспалітай і Шведскага каралеўства. Але ў выніку інтрыг яго дзядзькі Карла, герцага Сёдэрманландскага, які ўзначаліў лютэранскую апазіцыю, кароль прайграў бітву пад Лінчэпінгам у 1598 годзе, і страціў асабісты дамен — Фінляндыю ў 1599 г., пасля чаго быў распрацаваны новы праект нападзення сіламі Інфлянцкай земскай службы на чале з Юргенам Фарэнсбахам на Эстляндыю і Фінляндыю.
Вялікі гетман каронны Ян Замойскі прапанаваў ідэю выкарыстання атрадаў казакоў у ваенных дзеяннях у Лівоніі[1]. Шляхта ўхваліла прапанову гетмана, аднак абмежавала кантынгент з 6000 (прапанаваных Яна Замойскім) да 2000 казакоў, з прычыны нядаўніх казачых паўстанняў Касінскага і НалівайкіФранц, М. Запорожские казаки в борьбе за Прибалтику(руск.) // Studia Slavica et Balcanica Petropolitana : часопіс. — 2014. — № 1 (15). — С. 88—97. — ISSN 1995-848X.. У кастрычніку 1601 года казакі з’явіліся на лівонскім фронце ў складзе сіл гетмана Яна Замойскага, якія дзейнічалі ў накірунках Дэрпт, Рэвель і Пярну, аднак, не праявілі вялікага жадання змагацца з-за традыцыйнай затрымкі, з боку Рэчы Паспалітай, ў выплаце жалавання[2].
У лістападзе 1599 года войскі герцага Карла Сёдэрманландскага захапілі Нарву, а да сакавіка 1600 года занялі Эстляндыю, прымусіўшы мясцовую шляхту прысягнуць Карлу. У Рэвелі і Нарве 19 жніўня 1600 г. высадзілася шведскае войска ў 10 000 салдат, да якога далучылася эстляндская шляхта і сялянская пяхота, усяго — 14 000. Агульнае кіраўніцтва ажыццяўляў Карл Сёдэраманландскі. Начальнікам над войскамі Рэчы Паспалітай у Інфлянтах паводле загаду караля быў прызначаны ваявода вендэнскі Юрген Фарэнсбах, які меў 2400 наёмных салдат (з 800 гусараў і 1000 пяхоты). Калі да яго дабраліся падмацаванні ад Рыгі, інфлянцкага паспалітага рушэння і літоўскія татар, сілы Рэчы Паспалітай дасягнулі 4500 салдат.
Пасля заканчэння збору 13 верасня шведскія войскі рушылі на Інфлянты, яны падзяліліся на 2 групы: адна — з Рэвеля на Парнаву і другая — з Нарвы на Дэрпт. Сіл Рэчы Паспалітай было недастаткова, каб адбіцца, але яны здолелі перамагчы шведаў у сутычцы 29 верасня пад Каркусам, аднак Парнава была страчана (17 кастрычніка), Вільяндзі — (3 лістапада). Пасля ўдалай для войска ВКЛ бітвы пад Кессю 7 студзеня 1601 г., войска ВКЛ разышлося па краі і пачало жорстка рабаваць насельніцтва. Мясцовыя жыхары пачалі спрыяць шведам, і скора тыя занялі Вольмар.
У лютым 1601 года шведы дайшлі да Дзвіны і Рыгі (абаронай кіраваў Юрген Фарэнсбах), а 28 сакавіка аблажылі Какенгаўз. Гарадскі пасад здаўся 1 красавіка, і баранілася толькі пяхота ВКЛ на замку. Шведы блакіравалі замак 2600 салдатамі, а самі адвялі асноўныя сілы на 30 км на ўсход ад горада — да Эрлаа. Там Карл Сёдэрманландскі перадаў кіраўніцтва свайму пазашлюбнаму сыну Карлу Карлсану Юленьельму, а сам паехаў у Швецыю.