Валдоста
| ||||||||||||||||||||
Валдоста[4] (англ.: Valdosta) — горад у ЗША, на поўдні штата Джорджыя. Заснаваны 7 снежня 1860 года. Носіць мянушку «Горад Азалій», у сакавіку праводзіцца штогадовы фестываль Азалій. Горад размешчаны ў прыбярэжнай раўніннай тэрыторыі штата Джорджыя. Ландшафт горада плоскі. Знаходзіцца за 388 км на поўдзень ад горада Атланты, сталіцы штата Джорджыя. Агульная плошча горада — 78.4 км².