Валерый Якаўлевіч Брусаў

Валерый Якаўлевіч Брусаў
Асабістыя звесткі
Псеўданімы Валерий Маслов, Аврелий[1][2], В. Бакулин[3][2], Нелли[4][2], В. А. Маслов[5], Даров[2], 3. Фукс[2], Ptyx[2] і К. Веригин
Дата нараджэння 1 (13) снежня 1873[6] ці 13 снежня 1873(1873-12-13)[7][8][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 9 кастрычніка 1924(1924-10-09)[6][10][…] (50 гадоў)
Месца смерці
Пахаванне
Грамадзянства
Бацька Якаў Кузьміч Брусаў[d]
Жонка Іаана Мацвееўна Брусава[d]
Альма-матар
Месца працы
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці паэт, пісьменнік, перакладчык, літаратурны крытык, пісьменнік навуковай фантастыкі, гісторык літаратуры, філосаф, празаік, драматург, гісторык, літаратуразнавец
Кірунак рускі сімвалізм[d]
Жанр лірыка
Мова твораў руская
Грамадская дзейнасць
Партыя
Подпіс Выява аўтографа
Лагатып Вікікрыніц Творы ў Вікікрыніцах
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Лагатып Вікіцытатніка Цытаты ў Вікіцытатніку

Валерый Якаўлевіч Брусаў (руск.: Вале́рий Я́ковлевич Брю́сов, 1873 — 9 кастрычніка 1924) — рускі паэт, празаік, літаратурны крытык, драматург, тэарэтык літаратуразнаўства, перакладчык.

Нарадзіўся ў купецкай сям’і. Вучыўся ў маскоўскай прыватнай гімназіі Ф. Крэймана. Паступіў у 1892 годзе ў Маскоўскі ўніверсітэт на гістарычнае аддзяленне гісторыка-філалагічнага факультэта. У 1895 годзе Брусаў выдаў кнігу «Шэдэўры», у 1897 годзе — кнігу «Гэта — я» пра свет суб’ектыўна-дэкадэнцкіх перажыванняў, якія абвяшчалі эгацэнтрызм. У 1899 годзе скончыў універсітэт, цалкам аддаўся літаратурнай дзейнасці. На працягу двух гадоў працаваў сакратаром рэдакцыі часопіса «Рускі архіў». Пасля арганізацыі выдавецтва «Скарпіён», якое публікавала творы мадэрністаў, Брусаў прыняў актыўны ўдзел у арганізацыі альманахаў і часопіса «Шалі» (1904—1909).

У 1897 годзе Брусаў ажаніўся з Іаанай Рунт. Яна была спадарожніцай да самай яго смерці. У 1900 годзе выйшла кніга «Трэцяя варта», пасля якой Брусаў атрымаў прызнанне як паэт. У 1903 годзе апублікаваў кнігу «Гораду і свету», у 1906 годзе — «Вянок».

У жніўні 1914 года ў Вільні пазнаёміўся з Я. Купалам, у выніку чаго стаў адным з першых перакладчыкаў яго паэзіі на рускую мову.

У 1919 годзе Брусаў стаў членам РКП(б). Працаваў у Дзяржаўным выдавецтве, загадваў літаратурным пададдзелам Аддзела мастацкай адукацыі пры Наркамасветы, быў членам Дзяржаўнага вучонага савета, прафесарам МДУ (з 1921).

Памёр ад запалення лёгкіх. Пахаваны на Новадзявочых могілках.

Беларускія пераклады

[правіць | правіць зыходнік]
  • Брусаў, В. Выбраныя вершы / Валерый Брусаў; пер. з рускай Г. Ліхтаровіча. — Мінск : Выдавец Раман Цымбераў, 2025. — 104 с. (Паэты планеты)
  1. Масанов И. Ф. Словарь псевдонимов русских писателей, ученых и общественных деятелейРоссийская книжная палата, 1956. — Т. 1. — С. 86. — 442 с.
  2. а б в г д е Брюсов, Валерий Яковлевич // Писатели современной эпохи: Био-библиографический словарь русских писателей XX века / под ред. Б. П. КозьминМ.: 1928. — Т. 1. — С. 54–59. — 287 с.
  3. Масанов И. Ф. Словарь псевдонимов русских писателей, ученых и общественных деятелейРоссийская книжная палата, 1956. — Т. 1. — С. 144. — 442 с.
  4. Словарь псевдонимов русских писателей, ученых и общественных деятелейРоссийская книжная палата, 1957. — Т. 2. — С. 260. — 387 с.
  5. Словарь псевдонимов русских писателей, ученых и общественных деятелейРоссийская книжная палата, 1957. — Т. 2. — С. 181. — 387 с.
  6. а б в г д е Громова А. Г. Брюсов // Краткая литературная энциклопедияМ.: Советская энциклопедия, 1962. — Т. 1.
  7. The Fine Art Archive Праверана 1 красавіка 2021.
  8. БРЮСОВ Валерий Яковлевич // Русская литература XX века. Прозаики, поэты, драматурги / под ред. Н. Н. Скатов — 2005. — С. 281–287. — ISBN 5-94848-245-6
  9. а б Громова А. Г. Брюсов Валерий Яковлевич // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1971. — Т. 4: Брасос — Веш. — С. 72–73. Праверана 28 верасня 2015.
  10. Громова А. Г. Брюсов Валерий Яковлевич // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1971. — Т. 4: Брасос — Веш. — С. 72–73. Праверана 27 верасня 2015.
  11. Find a Grave — 1996. Праверана 29 чэрвеня 2024.