Агульная інфармацыя | ||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Поўнае імя | Валерыянэ Яраслававіч Гвілія | |||||||||||||||||||||
Нарадзіўся |
24 мая 1994[1][2] (30 гадоў) |
|||||||||||||||||||||
Грамадзянства |
Грузія Украіна (2011—2015) |
|||||||||||||||||||||
Рост | 182 см | |||||||||||||||||||||
Вага | 80 кг | |||||||||||||||||||||
Пазіцыя | паўабаронца | |||||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | ||||||||||||||||||||||
Клуб | няма | |||||||||||||||||||||
Маладзёжныя клубы | ||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | ||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | ||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||
Валерыянэ Гвілія (нар. 24 мая 1994, Зугдзідзі, Грузія) — грузінскі футбаліст, паўабаронца нацыянальнай зборнай Грузіі.
Нарадзіўся ў Зугдзідзі (Грузія). У 16 гадоў пераехаў ва Украіну, паўтара года прабыў у харкаўскім «Металісце», пасля чаго ў 2012 годзе перабраўся ў Запарожжа[4]. Гуляў у юнацкай і моладзевай камандах мясцовага «Металурга». Ва ўкраінскай Прэм’ер-лізе дэбютаваў 15 жніўня 2014 года ў гульні супраць днепрапятроўскага «Дняпра», замяніўшы ў другім тайме Ігара Журахоўскага[5]. З вясны наступнага года Гвілія стаў паўнапраўным іграком асноўнай каманды «Металурга»[6]. 24 лістапада 2015 года было абвешчана аб спыненні працоўных адносін паміж іграком і «Металургам» па ўзаемнай згодзе бакоў[7].
У лютым 2016 года прыбыў на прагляд у беларускі клуб «Мінск», з якім у сакавіку падпісаў кантракт[8]. У складзе «Мінска» стаў адным з ключавых ігракоў, гуляў на пазіцыі атакуючага паўабаронцы. 4 ліпеня 2016 года было абвешчана аб пераходзі Гвіліі ў склад чэмпіёна Беларусі — барысаўскі БАТЭ[9], дзе Валерыянэ таксама хутка замацаваўся ў аснове. У сезоне 2017 стаў радзей з’яўляцца на полі, згуляў у 9 матчах чэмпіянату, 4 матчах Кубка Беларусі, адным матчы Лігі чэмпіёнаў і Суперкубку Беларусі.
У студзені 2018 года перайшоў у швейцарскі клуб «Люцэрн»[10]. У студзені 2019 года быў арандаваны польскім клубам «Гурнік» з Забжэ.
У чэрвені 2019 года падпісаў двухгадовы кантракт з варшаўскай «Легіяй»[11]. Разам з клубам двойчы стаў чэмпіёнам Польшчы. У жніўні 2021 года ў якасці свабоднага агента перайшоў у чэнстахоўскі «Ракаў». Пакінуў клуб па пагадненні бакоў у студзені 2023 года.
У чэрвені 2015 года быў выкліканы трэнерам моладзевай зборнай Украіны Сяргеем Кавальцом для ўдзелу ў Мемарыяле Лабаноўскага[12]. На гэтым турніры «жоўта-сінія» занялі другое месца, саступіўшы ў серыі пасляматчавых пенальці аднагодкам са Славеніі. Пасля турніру Лабаноўскага ўкраінская каманда адправілася ў Аўстрыю, дзе двойчы саступіла аднагодкам з Чэхіі[13][14]. Гвілія прыняў удзел ва ўсіх чатырох матчах.
У пачатку 2016 года вярнуў грузінскае грамадзянства, і 3 чэрвеня 2016 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Грузіі ў матчы супраць Швецыі (2:3). 6 кастрычніка 2016 года ўпершыню згуляў за нацыянальную зборную Грузіі ў матчы супраць Ірландыі (0:1).