Васілёк лугавы | |||||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||||
Centaurea jacea L. | |||||||||||||||||||||
Сінонімы | |||||||||||||||||||||
Centaurea pratensis Thuill
| |||||||||||||||||||||
|
Васілёк лугавы[3] (Centaurea jacea) — від шматгадовых палявых пустазельных травяністых раслін сямейства Астравыя (Asteraceae).
Лацінская назва роду паходзіць ад імя міфічнага істоты кентаўра Хірона, які лічыўся адным з лепшых лекараў. Відавая назва ў перакладзе з лацінскай азначае «сіні», «цёмна-блакітны».
Народныя назвы: валошка, раннік, цвяклоў лясная, васілёк, шапашнік, бабоўнік, мядзвежыя галоўкі[4][5][6].
Васілёк лугавы — шматгадовая травяністая расліна з роду васілёк (Centaurea), вышынёй звычайна каля метра.[7]
Прамастаячыя, дужыя, шурпатыя навобмацак пабегі ў верхняй частцы разгалінаваныя, заканчваюцца адзінкавымі кошыкамі. Лісце — падоўжанае, сіваватае ад пуху, якім пакрыта.
Нераскрыты кошык уяўляе сабой жаўтлявы, гладзенькі шарык. Квітнее на працягу ўсяго лета, з чэрвеня да верасня[7], упрыгожваючы лугі і паляны яркімі ружовымі плямамі. Асобныя квітнеючыя расліны могуць сустракацца нават восенню, пасля лістапада.
Колькасць храмасом 2n = 22,44[8]
Марфалагічна вельмі зменлівы від.
Кветкі васілька лугавога ўяўляюць сабой лілова-ружовыя, радзей белыя суквецці-кошыкі, якія змяшчаюцца на канцы сцябла па 1 ці па 2.[7]. У іх два тыпу кветак: краявыя — варонкападобныя, бясполыя (без тычачак і песцікаў). Іх задача — прыцягнуць насякомых-апыляльнікаў да сярэдніх, больш сціплых знешне, трубчастых кветак. У іх ёсць і тычачкі, і песцік. Плод васілька — сямянка з чубком да 3 мм у даўжыню. Цікава ўладкована апыленне ў васількоў. У кожным трубчастым пялёстку пылок сабраны ў камячок ля яго верхняга краю, а зубцы адгіба вянца самкнёныя над ёй, як вечка. Калі насякомае тычыцца кветкі, зубцы адкрываюцца, трубка «скурчваецца», слізгаючы ўніз, і камячок пылка выштурхваецца вонку пад брушка насякомага. Пасля гэтага кветка зноў закрываецца да наступнага штуршка. Звычайна ў кветцы 5-6 «порцый» пылка.
Родныя вобласці яго ўзнікнення — Еўропа і Заходняя Азія, але ён сустракаецца і ў некаторых месцах за межамі гэтага арэалу.[9] На тэрыторыі былога СССР расце ў еўрапейскай частцы, у Крыму і на Каўказе. У Беларусі сустракаецца паўсюдна.[7]
Расце на лугах, лясных узлесках і па абочынах дарог.
Утрымлівае дубільныя рэчывы, цэнтаўрын (ксантагліказід)[7]
Васількі — добрыя меданосы.[7]
Выкарыстоўваецца ў народнай медыцыне, валодае мачагонным, жоўцегонным, супрацьзапаленчым, абязбольвальным дзеяннем.
Водны настой травы ўжываюць пры вадзянцы, жаўтусе, затрымкі менструацый, настой каранёў — як звязальны сродак пры дыярэях.[7]
З лісця атрымліваюць жоўтую фарбу.[7]