Велікоднае яйка

Велікоднае яйка
Выява
Вытворца Easter eggs decorator[d]
Статус нематэрыяльнай культурнай спадчыны Wiki-inventory for living heritage[d][1]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Велікодныя яйкі ў тэрманалепках
Велікоднае яйка ў Барселоне

Велікоднае яйка — спецыяльна размаляваныя яйкі, якія дораць адзін аднаму на Вялікдзень.

Велікодныя яйкі з'яўляюцца атрыбутам аднаго з галоўных рэлігійных святаў хрысціян — дня памінання цудоўнага Уваскрэсення раскрыжаванага на крыжы Ісуса Хрыста.

Паводле падання, першае велікоднае яйка Святая роўнаапостальная Марыя Магдаліна паднесла рымскаму імператару Тыберыю. Калі Марыя прыйшла да Тыберыя і аб'явіла пра Уваскрасенне Хрыста, імператар сказаў, што гэта так жа немагчыма, як і тое, што курынае яйка будзе чырвоным, і пасля гэтых слоў курынае яйка, якое ён трымаў, стала чырвонага колеру.

У хрысціянстве

[правіць | правіць зыходнік]

Яшчэ задоўга да з'яўлення хрысціянства старажытныя народы лічылі яйка правобразам Сусвету — з яго нарадзіўся свет, навакольны чалавеку. Стаўленне да яйка як да сімвалу нараджэння адбілася ў вераваннях і звычаях егіпцян, персаў, грэкаў, рымлян. У славянскіх народаў яйка асацыіравалася з урадлівасцю зямлі, з вясновым адраджэннем прыроды. Даследчыкі маляванак адзначаюць, што на пісанках адлюстраваны архаічныя ўяўленні славян аб сусвеце, і, як відаць, пісанкі існавалі ў славян да прыняцця хрысціянства. У ранніх царкоўных дакументах, у прыватнасці Пазнаньскім сінадальнай статуце Андрэя Ласкаржа, які выкрываў паганскія перажыткі славян, смяротным грахом лічыцца ў велікодны час «… уручаць яйкі і іншыя падарункі…»[крыніца?].

У хрысціянскай традыцыі звычай фарбаваць яйкі звязаны з імем рымскага імператара Марка Аўрэлія. У дзень, калі нарадзіўся Марк Аўрэлій, адна з курыц, якія належалі яго маці, нібыта знесла яйка, пазначанае чырвонымі кропкамі. Шчаслівае прадвесце было вытлумачана як нараджэнне будучага імператара. З 224 года ў рымлян стала звычаем пасылаць у якасці віншавання адзін аднаму афарбаваныя яйкі. Хрысціяне перанялі гэты звычай, уклаўшы ў яго іншы сэнс: чырвоны колер мае асаблівую сілу, бо яйка ў велікодныя святы афарбавана крывёю Хрыста.

Іншая легенда фарбавання яек гаворыць: пасля смерці Хрыста сем іудзеяў сабраліся на банкет. Сярод страў былі смажаная курыца і звараныя ўкрутую яйкі. Падчас балю адзін з тых, хто сабраўся, успомніўшы пра пакаранага, сказаў, што Ісус уваскрэсне на трэці дзень. На гэта гаспадар хаты запярэчыў: «Калі курыца на стале ажыве, а яйкі стануць чырвонымі, тады ён уваскрэсне». І ў тое ж імгненне яйкі змянілі колер, а курыца ажыла.

Трэцяя легенда сцвярджае, што гэта Дзева Марыя, каб пацешыць немаўля Ісуса, першай пачала афарбоўваць яйкі.

Яшчэ адна легенда звязвае гэты звычай з імем французскага караля Людовіка Святога, натхніцеля крыжовых паходаў. Вызвалены з палону, ён рыхтаваўся вярнуцца на радзіму. Перад яго ад'ездам быў уладкованы баль, на якім сярод іншых страў былі яйкі, размаляваныя ў розныя колеры.

Па адной з версій, звычай звязаны з Вялікім постам. У яго працягу згодна з правіламі грэчаскіх праваслаўных Цэркваў нельга ўжываць у ежу многія прадукты і яйкі ў тым ліку. Народ, жадаючы захаваць яйкі, варыў іх, а каб не блытаць з не варанымі — афарбоўваюць, пераважна выкарыстоўваючы натуральныя фарбавальнікі. Неўзабаве жыццёвая патрэба ператварылася ў традыцыю, што суправаджае велікоднае свята.[2]

У зараастрызме

[правіць | правіць зыходнік]

У Іране існуе даўняя традыцыя фарбаваць яйкі на Наўруз.

Віды ўпрыгожвання яек

[правіць | правіць зыходнік]
Беларуская пісанка
Каб шкарлупіна яек пачырванела, іх вараць разам з шалупіннем рэпчатай цыбулі

Яйкі, афарбаваныя ў адзін колер, называліся фарбаванкамі; калі на агульным каляровым фоне пазначаліся плямы, палоскі, кропка іншага колеру — гэта была крапанка. Яшчэ былі пісанкі — яйкі, размаляваныя ад рукі сюжэтнымі або арнаментальнымі ўзорамі.

Пісанкі — гэта больш складаны спосаб размалёўвання яек. На сырым халодным яйку выводзяць узоры гарачым воскам пры дапамозе стальнога пярца. Зрабіўшы ўзор, яйка мачаюць у разведзеную халодную фарбу, пачынаючы з самай светлай, абціраюць і робяць новы ўзор воскам, і зноў мачаюць у іншую фарбу. Калі ўсе ўзоры выведзеныя, трэба асцярожна «стапіць» воск з яйка — ці над полымем газавай гарэлкі, ці над свечкай. Па меры таго як воск растае, яго трэба выціраць мяккай паперкай ці анучкай.

Яшчэ ў пачатку XX стагоддзя «пісанкі» былі вельмі папулярныя і любімыя. Распісванню яек прысвячалі шмат часу, за гэтым заняткам сям'я праводзіла ўвесь вечар Вялікага Чацвярга, так як у Страсную пятніцу пяклі кулічы, а ў ноч з Вялікай Суботы на Нядзелю асвячалі. «Пісалі» яйкі спецыяльнымі каляровымі фарбамі і спецыяльнымі маленькімі кручкамі з тонкага дроту, якія мачалі ў распалены воск… Распісаныя такім чынам яйкі афарбоўваліся ў месцах, не кранутых воскам. Часам на рознакаляровыя афарбаваныя яйкі наклейвалі з залацістай або серабрыстай фальгі разнастайныя ўзоры і ўпрыгожвання.

Натуральныя фарбавальнікі

[правіць | правіць зыходнік]
  • Чырвоныя і ружовыя — адвар кары або галінак вішні. Адварыць кару або галінкі вішні, пакінуць настойвацца на некалькі гадзін і болей (магчыма на ноч), потым адвар абавязкова працадзіць і варыць у ім яйкі. Слабы адвар, адпаведна, пафарбуе яйкі ружовым колерам. Таксама чырвоным можна фарбаваць коранем марэны і кашаніллю, але гэтыя спосабы намі не ўжываліся, хоць ведаем прыклады, пагатоў фарбаванне кашаніллю вельмі не таннае.
  • Сінія, блакітныя і фіялетавыя — адвар ягад чарніц (у т.л. замарожаных). Адварыць ягады не доўга, адвар працадзіць і астудзіць. Памытыя цёплай вадою яйкі пакласці ў астуджаны адвар і зварыць. Каб атрымаць блакітны колер трэба браць невялікую колькасць ягад — каля 2-х сталовых лыжак на 250 мл вады. Каб атрымаць фіялетавы, ягад можна браць як для сіняга, але даць адвару настаяцца з ягадамі некалькі гадзін (лепей нават ноч), перад тым як варыць у ім яйкі.
  • Жоўтыя — рошчына куркумы, адвар рамонак, скурка граната. Куркуму рашчыніць вадою, спачатку невялікай колькасцю, потым большай ужо ў рондалі дзе будуць варыцца яйкі. Рамонкі даюць светла жоўты, іх трэба адварыць і ў працажоным адвары варыць яйкі або варыць іх з пакетыкам аптэчных рамонкаў. Скурка граната таксама фарбуе ў жоўты, але інтэнсіўнасць колеру залежыць ад шмат якіх фактараў, якія на вока нельга ўлічыць — пакуль са скуркі прадаваных у Беларусі (Мінску) гранатаў удалося атрымаць толькі вельмі светлы жоўты — яйкі можна варыць проста з гранатавай скуркай або ў працажоным і астуджаным адвары скурак.
  • Карычневыя — кара дуба, цыбульнае шалупінне, парашок цыкорыя, чорны чай, ягады чорнаплоднай рабіны.
  • Зялёныя — рошчына куркумы адварам чарніц, морквіннае бацвінне. Для фарбавання бацвіннем трэба ўзяць леташнюю моркву і прарасціць яе, варыць яйкі з маладым бацвіннем — атрымліваецца светла зялёны колер.
  • Бардовыя — чырвонае віно, чорны вінаград.

Цікавыя факты

[правіць | правіць зыходнік]
  • У Іране прынята фарбаваць яйкі на Наўруз — свята, якое мае зараастрыйскія карані.[3]
Фарбаваныя яйкі да свята Наўруз
  • У 2010 годзе, у Маскве, было выраблена Велікоднае яйка з лёду, вагай 880 кг і вышынёй 2 метры і 30 сантыметраў [4]

Віртуальнае велікоднае яйка

Зноскі

  1. https://wiki.aineetonkulttuuriperinto.fi/wiki/Pääsiäismunien_koristelu
  2. Пасхальные яйца Архівавана 19 ліпеня 2011. // Все о праздниках Архівавана 29 красавіка 2011.
  3. Encyclopædia Iranica: Festivals i. Zoroastrian(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 23 красавіка 2011. Праверана 26 красавіка 2011.
  4. Гигантское Пасхальное яйцо изо льда Архівавана 10 мая 2010.