Пасёлак гарадскога тыпу
Верхашыжам’е
|
Верхашыжам’е (руск.: Верхоши́жемье) — пасёлак гарадскога тыпу ў Верхашыжамскім раёне Кіраўскай вобласці Расіі, адміністрацыйны цэнтр Верхашыжамскага гарадскога паселішча. Насельніцтва 4108 жыхароў (2018). Пасёлак размешчаны на рацэ Шыжма. Адлегласць да адміністрацыйнага цэнтра горада Кірава — 85 км. У 1969 годзе Верхашыжам’е атрымала статус пасёлка гарадскога тыпу.