Вецер, што калыша ячмень

Вецер, што калыша ячменьM:
The Wind That Shakes the Barley
Жанр драматычны фільм[1][2][…], ваенны фільм[d][1][3][…] і рамантычны фільм
Рэжысёр
Прадзюсар
Сцэнарыст
У галоўных
ролях
Аператар
Кампазітар
Кінакампанія BIM Distribuzione
Bord Scannan na hEireann
EMC Produktion
Element Films
Film Coop
Filmstiftung Nordrhein-Westfalen
Matador Pictures
Pathe Distribution
Regent Capital
Sixteen Films
TV3 Television Network Ireland
Tornasol Films
UK Film Council
Працягласць 127 хвіл.
Бюджэт 6 500 000 €
Зборы 22 903 165 $[9], 1 836 089 $[9] і 7 547 198 $[9]
Краіна Сцяг Ірландыі Ірландыя
Сцяг Вялікабрытаніі Вялікабрытанія
Сцяг Германіі Германія
Сцяг Італіі Італія
Сцяг Іспаніі Іспанія
Сцяг Францыі Францыя
Мова англійская
Год 2006
IMDb ID 0460989

Вецер, што калыша ячмень (англ.: The Wind That Shakes the Barley) — фільм брытанскага рэжысёра Кена Лоўча, зняты ў жанры ваенна-гістарычнай драмы. Прэм’ера фільма адбылася 18 мая 2006 года ў Канах (Францыя), аднак сусветны пракат пачаўся толькі 23 чэрвеня.

У Беларусі пракат адбываўся пад расійскай назвай «Ветер, который качает вереск». Відаць, з гэтай прычыны і распаўсюджаны беларускі пераклад назвы фільма займеў тоеснае значэнне: «Вецер, які гайдае верас». Аднак, праз гэты гвалт над апошнім словам згубіўся і дадатковы сэнс назвы фільма, які можна патлумачыць зваротам да англійскага арыгіналу. Справа ў тым, што ў англійскай мове існуе ўстойлівы выраз «to cry barley» (прасіць літасці ці замірэння), што якраз суадносіцца з асноўным матывам дадзенай стужкі. Да таго ж, гэтая назва адсылае да ірландскай народнай песні, якую ў фільме спявае бабуля галоўнай гераіні Wind That Shakes the Barley (song).

Фільм прысвечаны падзеям 19201923 гадоў у Ірландыі: барацьбе ірландцаў за незалежнасць сваёй краіны ад Вялікабрытаніі і грамадзянскай вайне, якая распачалася на востраве неўзабаве па здабыцці Паўднёвай Ірландыяй абмежаванага суверэнітэту.

У цэнтры сюжэту — гісторыя двух братоў О’Донаванаў, дачыненні якіх прайшлі няпросты шлях ад іх супольнай барацьбы на адным баку да ўзаемнай варожасці. Дэм’ен О’Донаван меркаваў распачаць прыбытковую кар’еру ўрача ў лонданскім шпіталі і нават не думаў пра змаганне супраць англічан, бо цвёрда разлічыў, што ваенная магутнасць Брытанскай імперыі не пакідае партызанам аніякіх шанцаў на паспяховы зыход барацьбы. Аднак, нічым не вытлумачальная жорсткасць англійскіх салдат у дачыненні да простых ірландцаў, якую Дэм’ен бачыў на свае вочы, прымусіла яго застацца ў краіне і далучыцца да паўстанцаў. Апошняй кропляй у чару нянавісці стала збіццё жаўнерамі машыніста (Лаям Канінгэм) і кандуктара цягніка, што адмовіліся перавозіць войскі на забарону свайго прафсаюзу.

З цягам часу лакальная барацьба маленькіх ваенізаваных груповак прывяла да падпісання Анга-ірландскай дамовы 1921 г. Аднак статус дамініёну, на які пагадзілася кіраўніцтва Рэспублікі, не адпавядаў надзеям часткі простых ірландцаў, бо не вырашаў старую праблему эканамічнай залежнасці іх радзімы ад Брытаніі ды не гарантаваў сацыяльную роўнасць усіх класаў насельніцтва. Тэды О’Донаван, былы правадыр паўстанцаў, сыходзіць з былых радыкальных пазіцый ды паступае на службу Ірландскай Вольнай Дзяржаве, а яго брат працягвае барацьбу за поўную незалежнасць у шэрагах ІРА.

Зноскі

  1. а б в г д http://www.metacritic.com/movie/the-wind-that-shakes-the-barley Праверана 14 красавіка 2016.
  2. http://www.filmaffinity.com/es/film972991.html Праверана 14 красавіка 2016.
  3. http://www.imdb.com/title/tt0460989/ Праверана 14 красавіка 2016.
  4. а б в г д http://www.allocine.fr/film/fichefilm_gen_cfilm=110201.html Праверана 14 красавіка 2016.
  5. http://stopklatka.pl/film/wiatr-buszujacy-w-jeczmieniu Праверана 14 красавіка 2016.
  6. а б в г https://www.siamzone.com/movie/m/4092 Праверана 14 красавіка 2016.
  7. а б europeanfilmawards.eu Праверана 21 лютага 2022.
  8. а б в г http://www.imdb.com/title/tt0460989/fullcredits Праверана 14 красавіка 2016.
  9. а б в Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 15 студзеня 2023.