Воласагаловы

Воласагаловы

Воласагалоў чалавечы (Trichuris trichiura)
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Trichuris Roederer, 1761


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
NCBI  36086
EOL  2926824

Воласагаловы (Trichuris) — род паразітычных гельмінтаў класа круглых чарвей.

Даўжыня самцоў 20—80 мм, самак 39—90 мм. Галаўны канец воласападобны, хваставы патоўшчаны.

Адрозніваецца 62[1] віды. Пашыраны ўсюды. Паразітуюць у тоўстым кішэчніку дзікіх і свойскіх жывёл, таксама чалавека. Найбольш вядомыя воласагалоў чалавечы (Trichuris trichiura), у дзікай і свойскай жывёлы Trichuris ovis, Trichuris suis, Trichuris vulpis і інш.

Чарвяк сваёй пярэдняй воласападобнай часткай прашывае слізістую абалонку кішэчніка і моцна ўтрымліваецца там. Жывіцца воласагалоў клеткамі крыві і эпітэлію кішэчніка.

Яйцы Trichuris trichiura і Trichuris vulpis

Жывёлы і чалавек заражаюцца пры заглынанні інвазійных яец з ежай і вадой. Паразіты глыбока пранікаюць у слізістую абалонку кішэчніка і выклікаюць хваробу — трыхацэфалёз.

Зноскі

  1. БЭ, т. 4
  • Біялогія: вучэб. дапам. для 8-га кл. агульнаадукац. устаноў з беларус. мовай навучання / Л. В. Камлюк, А. С. Шалапёнак; пер. з рус. мовы Г. І. Кулеш. — 3-е выд., дап. — Мн.: Нар. асвета, 2010. — 222 с. : іл. ISBN 978-985-03-1367-6.
  • Воласагаловы // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 4: Варанецкі — Гальфстрым / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 4. — 480 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 4).