Вон Джонс | |
---|---|
англ.: Vaughan Jones | |
Дата нараджэння | 31 снежня 1952[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 6 верасня 2020[2] (67 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Жонка | Марта Джонс[d][5] |
Род дзейнасці | матэматык, выкладчык універсітэта |
Навуковая сфера | матэматыка, quantum topology[d][6], knot theory[d][6] і Jones polynomial[d][6] |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Навуковы кіраўнік | Андрэ Хафлігер[d] |
Член у | |
Узнагароды |
грант Гугенхайма (1986) Філдсаўская прэмія (1990) медаль Рэзерфорда[d] (1991) член Лонданскага каралеўскага таварыства[d] правадзейны член Амерыканскага матэматычнага таварыства[d] (2013) |
Сайт | math.berkeley.edu/… (англ.) |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Сэр Вон Фрэдэрык Рэндэл Джонс (англ.: Vaughan Frederick Randal Jones; 31 снежня 1952 — 6 верасня 2020) — амерыканскі матэматык, лаўрэат міжнародных прэмій. Вядомы працамі ў галіне функцыянальнага аналізу і тэорыі вузлоў.
Вон Джонс нарадзіўся ў Гісбарне, але вырас у Кеймбрыджы. У 1970 годзе ён паступіў у Оклендскі ўніверсітэт, дзе ў 1972 годзе атрымаў ступень бакалаўра навук, а ў 1973 — магістра навук з адзнакай. У 1974 годзе ён адправіўся ў Швейцарыю, дзе ў 1979 годзе пад кіраўніцтвам Андрэ Хафлігера абараніў дысертацыю ва Універсітэце Жэневы.
У 1980 годзе Вон Джонс пераехаў у ЗША, дзе ў 1980/1981 навучальным годзе выкладаў у Каліфарнійскім універсітэце ў Лос-Анджэлесе, а з 1981 па 1985 гады — у Пенсільванскім універсітэце. З 1985 года ён стаў прафесарам Каліфарнійскага ўніверсітэта ў Берклі.