Ворлікі звычайныя[1][2] (Aquilégia vulgáris) — від шматгадовых багатаквітнеючых раслін з роду Ворлікі (Aquilegia) сямейства казяльцовыя (Ranunculaceae).
Сцябло галіністае ў верхняй частцы, голае і апушанае, вышынёй 30—70 см. Лісце ўнізе святлейшае за зверху, часам шызаватае, апушанае. Прыкаранёвае лісце двойчы трайчастае, на доўгіх хвосціках, складаецца з круглява-клінаватых лісцікаў 2,5—5 см даўжынёй і 1,5—2 см шырынёй. Кветкі адзіночныя, сіне-фіялетавага колеру, на доўгіх кветаносах. Плод — лістоўка.
↑Назва згодна з кнігай По страницам Красной книги: Растения: Попул. энцикл. справ./БелСЭ; Редкол.: В. И. Алешко и др. — Мн.: БелСЭ, 1987. — 248 с.: ил.