Востраў Святога Лаўрэнція | |
---|---|
![]() Фізічная карта вострава Святога Лаўрэнція | |
Характарыстыкі | |
Плошча | 4 640,12 км² |
Найвышэйшы пункт | 672 м |
Насельніцтва | 1 292 чал. (2000) |
Шчыльнасць насельніцтва | 0,28 чал./км² |
Размяшчэнне | |
63°30′ пн. ш. 170°30′ з. д.HGЯO | |
Краіна | |
Штат | Аляска |
![]() |
Востраў Свято́га Лаўрэ́нція[1] (англ.: St. Lawrence Island) — востраў у паўднёвай частцы Берынгава праліва, за 80 км ад паўвострава Чукотка (мыс Чапліна). Адміністрацыйна з’яўляецца часткай штата Аляска, хоць і знаходзіцца бліжэй да Чукоцкага паўвострава, чым да Аляскі. Гэта шосты па велічыні востраў у Злучаных Штатах і 113-ы па велічыні востраў у свеце.
Даўжыня вострава — 145 км, шырыня — ад 13 да 36 км, плошча — 4640,12 км². Найвышэйшы пункт — гара Атук, 672 м. Паверхня нізінная, з асобнымі ўзвышшамі вулканічнага паходжання[1]. На востраве няма паўнавартасных дрэў, хмызнякі прадстаўлены арктычнай вярбой не больш 30 см у вышыню.
На востраве населеныя пункты Гамбел, Савунга.
Востраў адкрыты ў 1728 годзе В. І. Берынгам[1].