Горад
| ||||||||||||||||||||||||||||||||||
Воткінск (руск.: Воткинск, удм.: Вотка) — горад (з 1935) ў Расіі, адміністрацыйны цэнтр Воткінскага раёна Удмурціі. Насельніцтва 97 тыс. чал. (2024). Заснаваны ў 1759 годзе.
Размешчаны ў Прыкам'і, на рацэ Вотка (басейн Камы), за 55 км на паўночны ўсход ад Іжэўска. Выцягнуты ўздоўж берагу Воткінскага вадасховішча — штучнай затокі на рацэ Вотка. Чыгуначная станцыя. За 30 км ад Воткінска на Каме знаходзіцца Воткінская ГЭС.
Асноўнае горадаўтваральнае прадпрыемства — Воткінскі завод (выпускае ракетную тэхніку, у тым ліку міжкантынентальныя балістычныя ракеты «Топаль-М», нафтагазавае абсталяванне, станкі, бытавую тэхніку і інш.). Таксама працуюць заводы газавай апаратуры, радыётэхналагічнага абсталявання, лесапільны, цагляны.