Вышэйшая ліга чэмпіянату Беларусі па футболе 2020 Беларусбанк—чэмпіянат Беларусі па футболе ў вышэйшай лізе | |
---|---|
Падрабязнасці чэмпіянату | |
Час правядзення | 19 сакавіка — 28 лістапада |
Колькасць удзельнікаў | 16 |
Гарады | 12 |
Стадыёны | 14 |
Прызавыя месцы | |
Чэмпіён | Шахцёр (Салігорск) (2-і раз) |
Другое месца | БАТЭ (Барысаў) |
Трэцяе месца | Тарпеда-БелАЗ (Жодзіна) |
Дубліруючыя склады | Дынама (Мінск) |
Статыстыка чэмпіянату | |
Наведвальнасць | 211 800 (886 за гульню) |
Згуляна матчаў | 239 |
Забіта галоў | 704 (2.95 за гульню) |
Бамбардзір(ы) | Максім Скавыш (БАТЭ) (19 мячоў) |
← 2019 2021 → |
Вышэйшая ліга чэмпіянату Беларусі па футболе 2020 (Беларусбанк—чэмпіянат Рэспублікі Беларусь па футболе) — чэмпіянат па футболе сярод беларускіх каманд 2020 года.
Турнір пачаўся яшчэ ў сакавіку, раней за тэрміны папярэдніх сезонаў. Нягледзячы на пандэмію каранавіруса, з-за якой былі спынены турніры амаль па ўсім свеце, чэмпіянат Беларусі працягваўся ў звычайным рэжыме, толькі адзінкавыя матчы былі перанесены з-за ўспышак захворвання ў камандах. Таксама матчы пераносіліся рашэннем Беларускай федэрацыі футбола напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў і ў часы пратэстаў у краіне з-за «форс-мажорных абставін»[1].
Турнір быў адзначаны ўпартай барацьбой за прызавыя месцы, якая вялася ад пачатку турніру і доўжылася да апошняга тура. У другой палове сезона ў асноўныя прэтэндэнты на чэмпіёнства выйшлі барысаўскі БАТЭ, салігорскі «Шахцёр» і гродзенскі «Нёман»; шэраг няўдач гродзенцаў і нічыя барысаўчан у апошнім туры прынеслі чэмпіёнства «Шахцёру». На другім месца застаўся БАТЭ, а бронзавыя медалі, упершыню ў сваёй гісторыі, заваявала жодзінскае «Тарпеда-БелАЗ».
Як і ў папярэднім сезоне, у турніры прымаюць удзел 16 каманд, якія гуляюць паміж сабой па два матчы — дома і ў гасцях (усяго па 30 матчаў). Дзве апошнія каманды Вышэйшай лігі 2020 наўпрост пакідаюць турнір, іх месца займаюць дзве найлепшыя каманды Першай лігі, а 14-я каманда Вышэйшай лігі праводзіць два дадатковыя пераходныя матчы з трэцяй камандай Першай лігі за месца ў Вышэйшай лізе на наступны сезон.
Клубы, якія выйшлі ў Вышэйшую лігу з Першай лігі
Клубы, якія страцілі месца ў Вышэйшай лізе па выніках сезона 2019
Удзельнікі сезона 2020 | |||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Клуб | Месца ў сезоне 2019 |
Горад | Стадыён | Умяшчальнасць | |||||
БАТЭ | Барысаў | «Барысаў-Арэна» | 13 121 | ||||||
Белшына | 1 Д2 | Бабруйск | «Спартак» | 3 709 | |||||
Віцебск | 13 | Віцебск | ЦСК «Віцебскі» | 8 144 | |||||
Гарадзея | 7 | Гарадзея | «Гарадзея» | 1 625 | |||||
Дынама Брэст | Брэст | ДАСК «Брэсцкі» | 10 060 | ||||||
Дынама Мінск | 4 | Мінск | «Дынама» | 22 246 | |||||
Іслач | 5 | Мінскі раён | «Трактар», Мінск | 17 600 | |||||
Мінск | 9 | Мінск | «Трактар» | 17 600 | |||||
Нёман | 10 | Гродна | ЦСК «Нёман» | 8 479 | |||||
Рух | 3 Д2 | Брэст | ДАСК «Брэсцкі» | 10 060 | |||||
Славія | 8 | Мазыр | «Юнацтва» | 5 300 | |||||
Слуцк | 11 | Слуцк | Гарадскі | 1 896 | |||||
Смалявічы | 2 Д2 | Смалявічы | «Азёрны» | 1 486 | |||||
Тарпеда-БелАЗ | 6 | Жодзіна | «Тарпеда» | 6 524 | |||||
Шахцёр | Салігорск | «Будаўнік» | 4 200 | ||||||
Энергетык-БДУ | 12 | Мінск | Гарадскі, Маладзечна | 3 000 |
У 30-м чэмпіянаце Беларусі па футболе прымалі ўдзел футбольныя клубы з усіх абласцей краіны.
Рэгіён | Колькасць каманд | Клубы |
---|---|---|
Мінская вобласць | 7 | БАТЭ, Гарадзея, Іслач, Слуцк, Смалявічы, Тарпеда-БелАЗ, Шахцёр |
Мінск | 3 | Дынама (Мінск), Мінск, Энергетык-БДУ |
Брэсцкая вобласць | 2 | Дынама (Брэст), Рух |
Віцебская вобласць | 1 | Віцебск |
Гомельская вобласць | 1 | Славія |
Гродзенская вобласць | 1 | Нёман |
Магілёўская вобласць | 1 | Белшына |
Стадыёны сезона 2020 | |||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
БАТЭ (Барысаў) | Белшына (Бабруйск) | Віцебск | Гарадзея | Дынама (Брэст) Рух | |||||
Барысаў-Арэна | «Спартак» | ЦСК «Віцебскі» | «Гарадзея» | ДАСК «Брэсцкі» | |||||
Умяшчальнасць: 13 121 | Умяшчальнасць: 3 709 | Умяшчальнасць: 8 144 | Умяшчальнасць: 1 625 | Умяшчальнасць: 10 060 | |||||
Дынама (Мінск) | Іслач (Мінскі раён) Мінск |
Нёман (Гродна) | Славія (Мазыр) | Смалявічы | |||||
«Дынама» | «Трактар» | ЦСК «Нёман» | «Юнацтва» | «Азёрны» | |||||
Умяшчальнасць: 22 324 | Умяшчальнасць: 17 600 | Умяшчальнасць: 8 479 | Умяшчальнасць: 5 300 | Умяшчальнасць: 1 486 | |||||
Слуцк | Тарпеда-БелАЗ (Жодзіна) | Шахцёр (Салігорск) | Энергетык-БДУ (Мінск) | ||||||
Гарадскі | «Тарпеда» | «Будаўнік» | Гарадскі, Маладзечна | ||||||
Умяшчальнасць: 1 896 | Умяшчальнасць: 6 524 | Умяшчальнасць: 4 200 | Умяшчальнасць: 3 000 | ||||||
М | Каманда | Г | В | Н | П | Мячы | ± | А | Заўвагі |
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
1 | Шахцёр (Салігорск) | 30 | 17 | 8 | 5 | 57 − 21 | +36 | 59 | 1-ы кваліфікацыйны раўнд Лігі чэмпіёнаў 2021/22 |
2 | БАТЭ (Барысаў) | 30 | 17 | 7 | 6 | 65 − 32 | +33 | 58 | 2-і кваліфікацыйны раўнд Лігі канферэнцый 2021/22 |
3 | Тарпеда-БелАЗ (Жодзіна) | 30 | 16 | 8 | 6 | 55 − 37 | +18 | 56 | |
4 | Дынама (Брэст) | 30 | 17 | 3 | 10 | 63 − 40 | +23 | 54 | |
5 | Нёман (Гродна) | 30 | 16 | 5 | 9 | 41 − 29 | +12 | 53 | |
6 | Дынама (Мінск) | 30 | 16 | 4 | 10 | 38 − 25 | +13 | 52 | |
7 | Іслач (Мінскі раён) | 30 | 13 | 6 | 11 | 47 − 46 | +1 | 45 | |
8 | Рух (Брэст) | 30 | 11 | 11 | 8 | 57 − 38 | +19 | 44 | |
9 | Славія (Мазыр) | 30 | 10 | 9 | 11 | 41 − 49 | −8 | 39 | |
10 | Энергетык-БДУ (Мінск) | 30 | 11 | 5 | 14 | 43 − 46 | −3 | 38 | |
11 | Мінск | 30 | 11 | 5 | 14 | 45 − 57 | −12 | 38 | |
12 | Віцебск | 30 | 8 | 12 | 10 | 30 − 38 | −8 | 36 | |
13 | Гарадзея | 30 | 8 | 7 | 15 | 30 − 48 | −18 | 31 | |
14 | Слуцк | 29 | 8 | 3 | 18 | 31 − 55 | −24 | 27 | Стыкавыя матчы |
15 | Белшына (Бабруйск) | 30 | 5 | 6 | 19 | 34 − 71 | −37 | 21 | Выбыванне ў Першую лігу |
16 | Смалявічы | 29 | 3 | 5 | 21 | 27 − 72 | −45 | 14 |
Г — гульні, В — перамогі, Н — нічыі, П — паражэнні, Галы — забітыя і прапушчаныя галы, ± — розніца галоў, А — ачкі
Заўвагі. 1. Пры роўнай колькасці ачкоў «Энергетык-БДУ» змешчаны ў турнірнай табліцы вышэй за «Мінск» дзякуючы перавазе ў асабістых сустрэчах.
2. Матч апошняга тура «Слуцк» — «Смалявічы» са згоды АБФФ так і не быў згуляны.
3. Паколькі ў Кубку Беларусі 2020/21 перамог БАТЭ, то брэсцкае «Дынама» атрымала месца ў 2-м кв. раўндзе Лігі канферэнцый.
Дома / На выездзе1 | БАТ | БШЫ | ВІЦ | ГАР | ДБР | ДМН | ІСЛ | МІН | НГР | РУХ | СЛМ | СЛУ | СМЛ | ТЖД | ШАХ | БДУ |
БАТЭ | 5:0 | 3:1 | 1:0 | 2:4 | 0:2 | 1:0 | 6:0 | 3:1 | 1:0 | 1:1 | 3:0 | 5:2 | 0:0 | 2:2 | 0:1 | |
Белшына | 0:2 | 1:1 | 0:1 | 0:3 | 0:4 | 2:3 | 1:3 | 0:1 | 3:7 | 2:3 | 4:2 | 1:1 | 2:1 | 1:5 | 1:5 | |
Віцебск | 2:2 | 1:1 | 1:0 | 1:0 | 1:1 | 2:3 | 1:0 | 0:0 | 0:0 | 2:3 | 2:0 | 1:0 | 2:3 | 0:0 | 1:0 | |
Гарадзея | 0:2 | 2:1 | 2:2 | 1:4 | 1:0 | 0:2 | 1:1 | 0:2 | 1:3 | 1:1 | 3:0 | 4:0 | 1:3 | 0:2 | 1:1 | |
Дынама Брэст | 1:3 | 1:2 | 1:0 | 3:1 | 2:1 | 3:1 | 6:1 | 3:1 | 5:2 | 1:2 | 3:1 | 1:1 | 2:3 | 0:2 | 2:1 | |
Дынама Мінск | 0:0 | 3:1 | 1:0 | 1:0 | 2:4 | 1:0 | 1:0 | 2:0 | 0:1 | 1:0 | 1:2 | 2:1 | 2:0 | 0:1 | 0:0 | |
Іслач | 2:2 | 2:1 | 2:0 | 2:2 | 2:0 | 2:1 | 3:4 | 1:0 | 1:1 | 2:1 | 2:3 | 1:0 | 2:2 | 4:2 | 1:2 | |
Мінск | 0:3 | 2:2 | 2:2 | 3:0 | 1:2 | 3:2 | 0:1 | 4:3 | 0:1 | 2:1 | 1:0 | 2:1 | 2:5 | 1:1 | 2:1 | |
Нёман | 0:2 | 1:1 | 2:0 | 0:1 | 1:0 | 1:0 | 1:0 | 2:1 | 2:4 | 1:2 | 1:0 | 2:0 | 3:1 | 0:0 | 3:0 | |
Рух | 0:3 | 3:0 | 0:1 | 1:1 | 1:4 | 1:0 | 1:1 | 1:0 | 2:3 | 3:3 | 5:0 | 0:0 | 3:3 | 1:2 | 0:1 | |
Славія | 2:1 | 1:1 | 1:1 | 1:1 | 1:1 | 0:1 | 2:4 | 1:3 | 1:3 | 0:0 | 3:1 | 2:1 | 0:0 | 1:0 | 2:1 | |
Слуцк | 1:3 | 3:2 | 1:1 | 0:1 | 0:1 | 1:2 | 2:1 | 2:1 | 0:1 | 1:1 | 3:1 | 1:1 | 0:2 | 1:2 | ||
Смалявічы | 3:5 | 0:3 | 0:1 | 4:1 | 3:3 | 1:3 | 3:1 | 0:4 | 1:4 | 0:6 | 0:3 | 2:1 | 1:4 | 0:0 | 0:2 | |
Тарпеда-БелАЗ | 3:2 | 1:0 | 1:0 | 3:1 | 0:2 | 0:0 | 2:0 | 1:1 | 0:1 | 0:0 | 4:2 | 4:1 | 2:1 | 1:4 | 2:0 | |
Шахцёр | 1:1 | 4:0 | 5:0 | 4:1 | 1:0 | 0:1 | 4:0 | 4:2 | 0:0 | 1:1 | 2:0 | 1:2 | 4:0 | 0:1 | 1:0 | |
Энергетык-БДУ | 3:1 | 0:1 | 3:3 | 0:1 | 2:1 | 2:3 | 1:1 | 2:0 | 1:1 | 1:8 | 5:0 | 0:2 | 4:1 | 1:4 | 1:2 |
Прыведзены вынікі ўсіх матчаў, згуляных на 29 лістапада 2020
Крыніца: football.by
1 Каманда, якая гуляе на хатнім стадыёне, паказана ў левым слупку.
Колеры: сіні = перамога гаспадараў; жоўты = нічыя; чырвоны = перамога гасцей.
Па выніках сезона клуб «Слуцк», які заняў 14-е месца, быў вымушаны бараніць сваё месца ў Вышэйшай лізе ў стыкавых матчах супраць клуба «Крумкачы» з Мінска (трэцяе месца ў Першай лізе). Па суме дзвюх сустрэч «Слуцк» захаваў месца ў Вышэйшай лізе.
15 снежня 2020 16:00 |
Крумкачы (Мінск) | 0:2 (0:1) | Слуцк | Стадыён: Футбольны манеж, Мінск Гледачоў: 0 Суддзя: Андрэй Васілевіч (Мазыр) |
---|---|---|---|---|
football.by | 45' І. Бабко 79' (пен.) А. Сірыма |
19 снежня 2020 13:30 |
Слуцк | 2:1 (2:0) | Крумкачы (Мінск) | Стадыён: Футбольны манеж, Мінск Гледачоў: 0 Суддзя: Сяргей Сцяцурын (Брэст) |
---|---|---|---|---|
У. Бала 5' А. Сірыма 34' |
football.by | 90+2' А. Яцкевіч |
Бамбардзіры[правіць | правіць зыходнік]
Крыніца: Football.By |
Асістэнты[правіць | правіць зыходнік]
|
Узнагароды сезона 2020 былі абвешчаны 9 снежня 2020 года на цырымоніі «Зорны мяч»[2].
Узнагарода | Лаўрэат | Заўвага |
---|---|---|
Прыз справядлівай гульні | Тарпеда-БелАЗ (Жодзіна) | За найменшую колькасць жоўтых і чырвоных картак |
Прыз глядацкіх сімпатый | Дынама (Брэст) | За найбольшую наведвальнасць |
Прыз «За волю да перамогі» | Дынама (Брэст) | За найбольшую колькасць валявых перамог |
Прыз «Двума складамі» | Шахцёр (Салігорск) | За найлепшы сумарны вынік асноўнай і дубліруючай каманд |
Узнагарода | Лаўрэат |
---|---|
Найлепшая брыгада арбітраў | Сяргей Сцяцурын (Брэст), Андрэй Герасімук (Брэст), Віктар Гецікаў (Гомель) |
Найлепшы брамнік | Аляксандр Гутар (Шахцёр) |
Найлепшы абаронца | Максім Бардачоў (Тарпеда-БелАЗ) |
Найлепшы паўабаронца | Ігар Стасевіч (БАТЭ) |
Найлепшы бамбардзір | Максім Скавыш (БАТЭ) (19 галоў) |
Самы карысны ігрок | Жасурбек Яхшыбоеў (Энергетык-БДУ / Шахцёр) (16 галоў + 6 перадач) |
Найлепшы нападнік | Максім Скавыш (БАТЭ) |
Найлепшы ігрок | Максім Скавыш (БАТЭ) |
Найлепшы трэнер | Юрый Пунтус (Тарпеда-БелАЗ) |