Вышэйшыя грыбы | ||||||||||||||
Мухамор пантэрны | ||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | ||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Міжнародная навуковая назва | ||||||||||||||
Dikarya Hibbett, T.Y. James & Vilgalys 2007 | ||||||||||||||
Сінонімы | ||||||||||||||
| ||||||||||||||
Даччыныя таксоны | ||||||||||||||
| ||||||||||||||
|
Вышэйшыя грыбы (лац.: Dikarya) — падцарства грыбоў, у якое ўключаюць Аскаміцэты і Базідыяміцэты. У побыце грыбамі звычайна завуцца менавіта вышэйшыя грыбы (або іх пладовыя целы). Лацінская назва падцарства абумоўлена тым, што ў прадстаўнікоў гэтых аддзелаў пры палавым размнажэнні ўтвараюцца двухядзерныя клеткі (дыкарыяны) і нават дыкарыятычны міцэлій, і толькі па заканчэнні некаторага часу ядры зліваюцца, спараджаючы дыплоідную зіготу.[1]