Вялікі тэатр (Варшава)

Вялікі тэатр
Заснаваны 1833
Будынак тэатра
Краіна
Будынак

 Польшча, Варшава,

Тэатральная плошча, 1
Дырэктар Вальдэмар Дамброўскі
Сайт www.teatrwielki.pl
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

«Вялікі тэатр — Нацыянальная опера» (польск.: Teatr Wielki – Opera Narodowa або Teatr Wielki w Warszawie, Вялікі тэатр у Варшаве) — нацыянальная тэатральна-оперны комплекс, размешчаны на гістарычнай Тэатральнай плошчы ў цэнтры Варшавы (Польшча). У Вялікім тэатры базуецца Польскі нацыянальны балет. З’яўляецца адной з найбуйнейшых тэатральных пляцовак у свеце, колькасць месцаў у якой перавышае 2 тысячы[1].

Тэатр быў урачыста адкрыты 24 лютага 1833 года пастаноўкай «Севільскі цырульнік» аўтарства Джаакіна Расіні. Акрамя таго, пад кіраўніцтвам Станіслава Манюшкі побач быў пабудаваны драўляны Летні тэатр на 1065 месцаў у Саксонскім садзе. Летнія спектаклі даваліся штогод з рэпертуараў Вялікага і Эстраднага тэатраў. Юзаф Шчублеўскі піша, што нават у той час, не зважаючы на тое, што Польшча не існавала як краіна і была падзелена паміж суседзямі, тэатр квітнеў, бо балет выклікаў захапленне замежных наведвальнікаў. У тэатры былі прадстаўлены оперы Уладзіслава Жаленскага, Ігнацы Яна Падарэўскага, Караля Шыманоўскага і іншых польскіх кампазітараў, а таксама балетныя пастаноўкі, выкананыя харэографамі Раманам Турчыновічам, Пётрам Зайлічам і Фелікс Парнелем. У той жа час у рэпертуары былі асноўныя сусветныя класічныя творы оперы і балету ў выкананні найбольш вядомых польскіх і замежных спевакоў і танцораў.

Арыгінальны будынак, пабудаваны ў 1825—1833 гадах, быў спраектаваны ў неакласічным стылі архітэктарамі Антоніа Караці і Крысціянам Пётрам Айгнерам. Пасля бамбардзіроўкі і амаль поўнага знішчэння будынка ў перыяд Другой сусветнай вайны ён быў адноўлены Багданам Пнеўскім і зноў адкрыты 19 лістапада 1965 года пасля перыяду пуставання на працягу больш за дваццаці гадоў. Тэатр мае дзве залы — вялікую на 1841 месца і малую — на 200 месцаў, у якой таксама праходзяць прадстаўленні. У залах тэатру ставяць оперы, балеты, праходзяць канцэрты і іншыя ўрачыстасці.

Зноскі