Вяршыняй мясцовасці ў тапаграфіі завуць пункт на паверхні, які мае найбольшую вышыню над узроўнем мора (сярод усіх пунктаў, непасрэдна прылеглых да яе). З матэматычнага пункта гледжання, вяршыня — лакальны максімум вышынь.
Паняцце «горная вяршыня» звычайна выкарыстоўваюць у дачыненні да асобных гор, якія прыкметна ўзвышаюцца над агульным узроўнем горнай краіны (Эльбрус на Каўказе і інш.)[1].