Віктор Вазарэлі | |
---|---|
фр.: Victor Vasarely | |
Імя пры нараджэнні | венг.: Vásárhelyi Győző |
Род дзейнасці | мастак, дзеяч выяўленчага мастацтва, скульптар, дызайнер, графік, мастак-гравёр, ілюстратар |
Дата нараджэння | 9 красавіка 1906[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 15 сакавіка 1997[5][6][…] (90 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Дзеці | Жан-П’ер Івараль |
Альма-матар | |
Узнагароды і прэміі |
honorary citizen of Dorog[d] (1988) |
Сайт | pierrevasarely.com |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Вікто́р Вазарэлі́ (фр. Victor Vasarely; 9 красавіка 1906—15 сакавіка 1997), пры нараджэнні Дзьёзё Ва́шархеі (венг. Vásárhelyi Győző) — французскі мастак, графік і скульптар. Сын — мастак Жан-П’ер Івараль.
У 1925 годзе скончыў школу. У 1927 годзе паступіў у мастацкую акадэмію Польдзіні-Волькман у Будапешце. У 1928 годзе вучоба ў атэлье «Мюхелі» ў Будапешце. У канцы 1920-х — вучыўся ў Баўхаўсе ў Шандора Бортніка і Л. Мохай-Надзя. У 1930 годзе ажаніўся і пераехаў у Парыж. У 1930—1940 гадах працаваў у розных французскіх рэкламных агенцтвах малявальшчыкам і графікам. У 1944 годзе пачаў працаваць у жанры жывапісу. У 1947 годзе мастацкі перыяд «Бель-Іль», майстар працаваў з круглымі і эліпсоіднымі формамі. У 1948 годзе пераехаў у Горд (дэпартамент Ваклюз), мастацкі перыяд «Горд-Крышталь»; карціны мастака двухзначныя, майстар шмат працаваў над перспектывай і аб’ёмам прасторы. У 1951 годзе — перыяд «Дэнфер». У 1955 годзе напісаў «Жоўты маніфест» (фактычна, праграма «оп-арта»); кінетычны перыяд творчасці, архітэктанічныя працы, стварыў эскізы для дываноў, удзельнічаў у афармленні ў кінаіндустрыі. У 1961 годзе пераехаў з Аркюля ў Анет-сюр-Марн. У 1969 годзе прысуджана званне прафесара ў Вышэйшай школе прыкладнога мастацтва ў Будапешце. У будапешцкім палацы Зічы працуе музей Віктора Вазарэлі.