Вілем Кес | |
---|---|
Willem Kes | |
![]() | |
Асноўная інфармацыя | |
Дата нараджэння | 16 лютага 1856 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 22 лютага 1934 (78 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Краіна | |
Музычная дзейнасць | |
Прафесіі | дырыжор, скрыпач |
Інструменты | скрыпка |
Жанры | класічная музыка |
Выхаванцы | Dimitri Arakishvili[d] |
![]() |
Ві́лем Кес (нідэрл.: Willem Kes, Дордрэхт, Нідэрланды, 16 лютага 1856 — Мюнхен, Германія, 22 лютага 1934) — нідэрландcкі дырыжор, скрыпач і кампазітар.
Вілем Кес быў першым галоўным дырыжорам Каралеўскага аркестра Кансертгебау, займаў гэты пост ад заснавання аркестру ў 1888 годзе да 1895 года, калі яго пераемнікам стаў Вілем Менгельберг.
У рэпертуары Кес аддаваў перавагу творам нямецкіх і французскіх кампазітараў. Патрабаваў жорсткай дысцыпліны ад музыкантаў аркестру.
Пасля дырыжыравання ў Амстэрдаме ўзначальваў Каралеўскі шатландскі нацыянальны аркестр у Глазга. У 1898 годзе пераехаў на працу ў Маскву. З 1905 да 1926 года быў дырэктарам кансерваторыі і дырыжорам у Кобленцы, Германія.