Віліс Таўэр | |
---|---|
Краіна | |
Месцазнаходжанне | |
Прызначэнне | офіс[d] |
Адкрыццё | май 1973 |
Архітэктурны стыль | інтэрнацыянальны стыль |
Матэрыялы | шкло, алюміній і сталь |
Вышыня | 442,1 м[3] |
Колькасць паверхаў | 108[4] і 110 |
Колькасць падземных паверхаў | 3 |
Колькасць ліфтаў | 104 |
Плошча |
|
Заказчык | Sears[d] |
Уласнік | Blackstone[d] |
Архітэктар | Skidmore, Owings and Merrill[d], Брус Грэм і Фазлур Рахман Хан |
Інжынер-будаўнік | Фазлур Рахман Хан |
Забудоўшчык | American Bridge Company[d] |
Карыстальнік | United Airlines, Willis Group[d], Schiff Hardin[d] і Seyfarth Shaw[d] |
Emporis | 117064 |
SkyscraperPage | 5 |
Сайт | willistower.com (англ.) |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Віліс Таўэр (англ.: Willis Tower), да 2009 года — Сірс Таўэр (англ.: Sears Tower), — небаскроб, які знаходзіцца ў горадзе Чыкага, ЗША. Яго вышыня складае 442 м, колькасць паверхаў — 110. Пачатак будаўніцтва — жнівень 1970 года[5], заканчэнне — 4 мая 1973 года. Сёння Віліс Таўэр з’яўляецца самым вялікім будынкам у Злучаных Штатах Амерыкі, а падчас завяршэння будаўніцтва ён быў самым высокім у свеце. Галоўны архітэктар — Брус Грэм, галоўны праекціроўшчык (інжынер праекта) — Фазлур Хан.
Плошча будынка складае больш за 418000 м²[6]. Небаскроб мае 104 ліфты, якія дзеляць будынак на тры зоны і дапамагаюць людзям арыентавацца ў ім. Знешне будынак пакрыты чорным алюмініем з 16 тысячамі вакон з цёмным шклом. Шэсць аўтаматычных машын для мыйкі вакон чысцяць ўвесь будынак восем раз у год. На даху Віліс Таўэра знаходзяцца дзве вялікія тэлевізійныя антэны.
Вышыня Віліс Таўэра складае 442 метра, з антэнамі — 527 метраў. Ён з’яўляецца самым высокім будынкам і другім па вышыні асобнастаячым збудаваннем Паўночнай і Паўднёвай Амерыкі. У жніўні 2009 года Віліс Таўэр быў пятым па вышіні асобнастаячым збудаваннем у свеце пасля Бурдж-Халіфа, Тэлевежы Гуанчжоу, Сі-Эн Таўэра і Астанкінскай тэлевежы.
Пляцоўка для агляду ў Сірс Таўэр была адкрыта 22 чэрвеня 1974 года. Размешчаная на 103 паверсе на вышыні каля 420 метраў, сёння гэта адзін з самых папулярных турыстычных атракцыёнаў у Чыкага.
У студзені 2009 года новыя уладальнікі Віліс Таўэра пачалі мадэрнізацыю пляцоўкі. Яны таксама усталявалі цалкам шкляныя балконы (скайдэкі), праз падлогу якіх можна разглядзець вуліцу. Такім чынам з гэтых скайдэкаў адкрываецца від на возера Мічыган, даўн-таўн Чыкага і вуліцы, што знаходзяцца пад балконамі. Скайдэкі былі адкрыты для турыстаў 2 ліпеня 2009 года.