Вінаваты | |
---|---|
дацк.: Den skyldige | |
Жанр | драматычны фільм, крымінальны фільм[d][2] і трылер[d][2] |
Рэжысёр | |
Прадзюсар | |
Сцэнарыст | |
У галоўных ролях |
|
Аператар | |
Кінакампанія | Nordisk Film[d] |
Працягласць | 85 хв. |
Бюджэт | 500 000 € |
Зборы | 4 598 051 $[5] і 207 140 $[5] |
Краіна | |
Мова | дацкая мова |
Год | 14 чэрвеня 2018, 26 кастрычніка 2018, 19 кастрычніка 2018 і 18 кастрычніка 2018[1] |
IMDb | ID 6742252 |
«Вінава́ты» (дацк.: Den skyldige) — дацкі фільм-трылер 2018 года, пастаўлены рэжысёрам Густавам Мёлерам па ўласным сцэнарыі, напісаным у суаўтарстве з Эмілем Нігаардам Альбертсэнам. Фільм з’яўляецца рэжысёрскім дэбютам Густава Мёлера. Галоўную ролю ў фільме выканаў Якаб Седэргрэн .
Прэм’ера фільма адбылася 21 студзеня 2018 года ў межах кінафестывалю «Сандэнс»[6], дзе фільм быў адзначаны прызам глядацкіх сімпатый у конкурсе «Драматычнае сусветнае кіно» (англ.: World Cinema Dramatic Competition). Карціна была прадстаўлена ў трох намінацыях на Еўрапейскай кінапрэміі 2018 года[7], а таксама абрана кандыдатам ад Даніі на прэмію «Оскар» за найлепшы фільм на замежнай мове[8][9][10].
Аператар экстраннай службы і былы афіцэр паліцыі, Азгар Хольм, адказвае на званок выкрадзенай жанчыны. Калі размова знянацку перарываецца, Азгар распачынае пошукі жанчыны і яе выкрадальніка. Адзіны інструмент Азгара — гэта яго тэлефон, і ён уступае ў гонку з часам, каб выратаваць жанчыну ад небяспекі. Аднак неўзабаве яму прыйдзецца ўсвядоміць, што ён мае справу з куды больш складаным злачынствам, чым яму спярша падалося[7].