Віталь Уладзіміравіч Клічко (укр.: Віталій Володимирович Кличко, нар. 19 ліпеня 1971, сяло Белаводск, Кіргізская ССР, СССР) — украінскі баксёр-прафесіянал, які выступае ў цяжкай вагавой катэгорыі, кікбаксёр. Украінскі палітык, грамадскі дзеяч. Кандыдат навук у вобласці фізічнага выхавання і спорту.
Чэмпіён свету па боксе сярод прафесіяналаў па версіях WBO (1999—2000) і WBC (2004—2005, 2008-с.ч.). Шасціразовы ўладальнік тытулаў чэмпіёна свету па кікбоксінгу па версіях розных арганізацый (чатыры разы сярод прафесіяналаў і двойчы сярод аматараў). Трохразовы чэмпіён Украіны па боксе сярод аматараў.
Гарадскі галава Кіева з 2014 года[5]. Затым двойчы пераабіраўся на гэтую пасаду.
Старэйшы брат прафесійнага баксёра Уладзіміра Клічко, уладальніка тытулаў чэмпіёна свету па боксе ў звышцяжкай вазе па версіях IBF і WBO.