Горад
| ||||||||||||||||||||||||||||
Вічуга — горад у Іванаўскай вобласці Расіі. Чыгуначная станцыя за 65 км на паўночны ўсход ад г. Іванава. Буйны цэнтр тэкстыльнай прамысловасці. Баваўняная фабрыка і — адно з найстарэйшых прадпрыемстваў (з 1812). Машынабудаўнічы, дрэваапрацоўчы заводы. Вячэрні тэкстыльны тэхнікум. Горад утвораны ў 1920 шляхам аб’яднання некалькіх населеных пунктаў. Насельніцтва — 37583 (2010).
Горад размешчаны на адлегласці каля 400 км на паўночны ўсход ад Масквы, на поўдзень ад ракі Волгі, за 30 км ад горада Кінешма. Праз Вічугу праходзіць чыгунка «Масква-Кінешма», аўтамабільная траса «Кінешма-Каўроў».