Вішня звычайная | |||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||
Сінонімы | |||||||||||||||||||
|
Вішня звычайная[3][4], Вішэння[5] (Prunus cerasus) — драўняная расліна, якую вырошчваюць у садах; від роду Сліва (Prunus) падроду Вішня сямейства Ружавыя (Rosaceae)[6].
Вішня звычайная. Батанічная ілюстрацыя з кнігі «Köhler’s Medizinal-Pflanzen», 1887
|
Вішня звычайная — невялікае дрэва ці куст, дасягае да 5[6] м у вышыню з бліскучай карой шэра-бурага колеру[6].
Лісце скурыстае, чаргаванае, чарашковае, шырокаэліптычнае, завостранае, цёмна-зялёнае зверху, знізу святлей, дасягае ў даўжыню да 5—6 см[6].
Кветкі найчасцей белага колеру, сабраныя ў парасоніках па 2—3 кветкі. Чашалісцікаў і пялёсткаў па пяць, тычынак 15—20, песцік адзін. Кветкі распускаюцца пасля лісця[6].
Плод — кісла-салодкая, шарападобная касцянка светла- або цёмна-чырвонага, амаль чорнага колеру, да 1 см у дыяметры, пакрытая лупінай, мякаць сакавітая, мясістая, костачка ад мякаці не аддзяляецца[6].
Святлолюбівая расліна, мезафіт і мезатроф[7]. Цвіце ў канцы сакавіка — пачатку красавіка, плоданасіць з другой паловы мая. Мае зацяжны рост восенню, позна скідае лісце. Многія яе формы вылучаюцца вялікімі памерамі дрэў[8].
Неапрацаваныя плады вішні Харчовая каштоўнасць на 100 г прадукта | ||||||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Энергетычная каштоўнасць 52 ккал 217 кДж | ||||||||||||||||||||||||||||||||
| ||||||||||||||||||||||||||||||||
Плады вішні звычайнай маюць кісла-салодкі смак. Плады змяшчаюць арганічныя кіслоты (лімонная кіслата, яблычная кіслата, хінная кіслата, бурштынавая кіслата, саліцылавая кіслата)[6].
Плады вішні звычайнай змяшчаюць макраэлементы (калій, кальцый, фосфар, магній), мікраэлементы (медзь, жалеза), а таксама пекцінавыя рэчывы, дубільныя рэчывы, ферменты, антацыяны, цукры (глюкоза, фруктоза), вітаміны А, С, В2, РР, Р, фалійная кіслата, кумарын[6].
Вішня звычайная — вельмі пашыраная пладовая культура, якая вызначаецца скараспеласцю і штогадовым пладанашэннем. З амаль 150 відаў роду вішні для стварэння культурных сартоў выкарыстоўваліся галоўным чынам вішня звычайная і стэпавая (Prunus chamaecerasus).
Сустракаецца толькі ў культуры; у дзікай прыродзе няма. Некаторыя біёлагі лічаць вішню звычайную вынікам натуральнай гібрыдызацыі вішні стэпавай (Prunus chamaecerasus) з чарэшняй (Prunus avium)[8], які ўзнік і шмат разоў паўтараўся ў месцах сумеснага росту матчыных відаў. Думаюць, што натуральнае скрыжоўванне чарэшні і вішні стэпавай адбылося ў Македоніі, але, магчыма, на Паўночным Каўказе і ў Прыдняпроўі[9].
Плады вішні спажываюць свежымі. Таксама яны прыдатны для розных відаў перапрацоўкі: з іх гатуюць сокі, кампоты, пладовыя віны, варэнне, джэм, кісялі, жэле; начынку для варэнікаў, пірагоў.
Лекавай сыравінай з’яўляюцца спелыя свежыя плады вішні і высушаны сок дрэва (клей)[6]. Вішнёвы сіроп прымяняюць у медыцыне для выпраўлення смаку вадкіх лекавых формаў (настоек, адвараў, мікстур), звычайна складае 1/5—1/10 іх аб’ёму[6].
У народнай медыцыне вішнёвы сок ужываюць як адхарквальны сродак пры бранхітах. Ёсць указанні пра заспакойваючае і супрацьсутаргавае дзеянне водных настояў пладоў вішні[6]. У эмульсіі з насення вішань і адвару з пладаножак выразнае мачагоннае дзеянне, іх рэкамендуюць для лячэння мачакіслых дыятэзаў і захворванняў суставаў. Адвары з галін вішні аказваюць добрае супрацьдыярэйнае дзеянне, іх назначаюць пры хранічных калітах[6].
Костачкі вішні і яе насенне пры ўжыванні ў вялікай колькасці могуць аказаць атрутнае дзеянне[6].
Агульны выгляд |
Лісце |
Кветкі |
Плады |
Ціха трапечуцца лісці зялёныя, |
Якуб Колас. «Майская раніца».[10] |
Вобразам вішні ў сваіх вершах карысталіся Яўгенія Янішчыц[11], Таццяна Дзям'янава[12], Максім Багдановіч[13].