Габабіс
| ||||||||||||||
Габабіс[2] — горад у Намібіі. Размешчаны ва ўсходняй частцы цэнтральнай Намібіі, за 200 км на ўсход ад сталіцы краіны Віндхука. З’яўляецца галоўным горадам вобласці Амахеке, а таксама цэнтрам аднайменнай акругі і выбарчага раёна. Насельніцтва — 19870 чалавек (на 2010 год). Заснаваны 6 жніўня 1845 года як місіянерская станцыя.