Галактыка | |
Гісторыя даследавання | |
---|---|
Дата адкрыцця | вядомая са старажытнасці |
Наглядальныя даныя (Эпоха J2000.0) |
|
Тып | SAb |
Прамое ўзыходжанне | 00гадз 42,8мін |
Схіленне | 41° 16′ |
Чырвонае зрушэнне | ?0,001 |
Адлегласць | 2,52±0,14 млн св. гадоў (772±44 тыс. пк)[1] |
Бачная зорная велічыня mV | +3,44 |
Бачныя памеры | 3,2 × 1,0° |
Сузор’е | Андрамеда |
Фізічныя характарыстыкі | |
Радыус | 110 тыс. св. гадоў |
Абсалютная зорная велічыня (V) | -21,5 |
Уласцівасці | Найбуйнейшая галактыка Мясцовай групы |
M31 (каталог Месье), Галактыка Андрамеды, Тума́ннасць Андраме́ды — гіганцкая спіральная галактыка (тып Sb) у сузор’і Андрамеды.
Самая яркая галактыка Паўночнага паўшар’я неба, адна з найбліжэйшых да нашай Галактыкі. Бачная простым вокам як слабая святлівая туманная плямка ў сузор’і Андрамеды (паблізу зоркі ν Андрамеды).
Упершыню згадваецца як «маленькае воблачка» ў сачыненні арабскага астранома ас-Суфі. У 1614 годзе незалежна адкрыта нямецкім астраномам С. Марыусам пры дапамозе тэлескопа. Зоркавая прырода Туманнасці Андрамеды выяўлена ў 1925 годзе, тады з дапамогай 2,5-метровага тэлескопа ў ёй упершыню ўбачылі зоркі.
Сярод астраномаў прынята абазначэнне Туманнасці Андрамеды М31 (паводле каталога Ш. Месье) або NGC224 (згодна каталогу Ё. Дрэера).
Туманнасць Андрамеды шмат у чым падобная да нашай Галактыкі. Абедзве зорныя сістэмы належаць да ліку гіганцкіх, маюць спіральную структуру і прыблізна аднолькавы ўзрост. Яны ўваходзяць у склад Мясцовай групы галактык, з’яўляючыся яе найбольш буйнымі і масіўнымі членамі, прычым Туманнасць Андрамеды большая і масіўнейшая за нашу Галактыку.
Памеры галактыкі, разлічаныя па фотаздымках, складаюць каля 44×20 кпк. Яе марфалагічны тып абазначаюць як Sb, такім чынам, гэта спіральная галактыка з даволі магутным сфераідальным кампанентам і добра развітымі спіральнымі рукавамі. Туманнасць Андрамеды бачная амаль з рабра, што надае ёй эліптычную форму. У вобласці спіральных галін выступаюць у выглядзе цёмных плям скопішчы газава-пылавых міжзоркавых воблакаў. У Туманнасці Андрамеды двайное ядро; яго кампаненты раздзелены адлегласцю каля 2 пк, прычым адзін з кампанентаў ядра, імаверна, утрымлівае ў сваім цэнтры чорную дзірку масай каля 50 млн мас Сонца. У гало Туманнасці Андрамеды выяўлены каля 400 шаравых зорных скопішчаў, а ў яе атачэнні — дзесяць карлікавых галактык, з якіх адна (M32) эліптычная, а астатнія сфераідальныя; усе яны разглядаюцца як спадарожнікі Туманнасці Андрамеды.
Адлегласць ад Зямлі складае каля 700 кпк. Маса галактыкі ацэньваецца ў (3—5)·1011 мас Сонца.
{{cite journal}}
: Папярэджанні CS1: розныя назвы: authors list (спасылка)
Галактыка Андрамеды на Вікісховішчы |