Галаўня[1] — агульная назва хвароб раслін, узбуджальнікамі якіх пераважна з’яўляюцца грыбы родаў устыляга (Ustilago) і урацысціс (Urocystis), якія належаць да сямейства Устылягавыя (Ustilaginaceae) парадку галаўнёвыя грыбы (Ustilaginales) класу Ustilaginomycetes. Некаторыя з грыбоў-узбуджальнікаў, зрэшты, ўжо не адносяць да гэтага класу, але хваробы, вызваныя імі, па традыцыі працягваюць называць «галаўнёй»[2][3].
Галаўня з’яўляецца звычайна на метлюжковых, радзей на раслінах іншых сямействаў. Сярод іншых, вылучаюць такія віды[1][2][3]: