Галітоз | |
---|---|
МКХ-10 | R19.6 |
МКХ-9 | 784.99 |
DiseasesDB | 5603 |
MedlinePlus | 003058 |
MeSH | D006209 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Галітоз (лац.: halitus — дыханне) — непрыемны пах з рота праз размнажэнне бактэрый. Ад парушэння пакутуе больш за палову насельніцтва Зямлі.
Прадухіленню парушэння спрыяе стараннае ачышчэнне ротавай поласці зубной шчоткай некалькі разоў на дзень, прыём травянога настоя (кара дуба, кмен, перцавая мята, аптэчны рамонак і святаяннік) і паласканне ім рота і горла, штодзённае спажыванне варанай, сырой і тушанай гародніны, свежай садавіны і свежавыціснутых сокаў, піццё 6 шклянак чыстай вады ў суткі. Таксама карысна піць мінеральную ваду, як і штодзень піць біфідакефір (прабіётык). Да таго ж, варта адмовіцца ад курэння і спіртавых напояў, смажаных страваў, вырабаў з кансервантамі, араматызатарамі, узмацняльнікамі смаку і фарбавальнікамі, фабрычных ліманадаў і замяняльнікаў смаку.
Узнікненню парушэння спрыяе дысбактэрыёз, штучныя харчовыя дабаўкі, спажыванне алкаголю і паленне[1].
Галітоз на Вікісховішчы |