Ганна Камніна | |
---|---|
Дата нараджэння | 1 снежня 1083[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | каля 1153 ці 1154[2] |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Бацька | Аляксей I Камнін[3][1] |
Маці | Ірына Дукіня[d] |
Муж | Nikephoros Bryennios the Younger[d] |
Дзеці | Alexius Bryennius[d] |
Род дзейнасці | гісторык, пісьменніца |
Навуковая сфера | Гісторыя |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Ганна Камніна[4] (1 снежня 1083 — каля 1148) — візантыйская прынцэса і пісьменніца, дачка імператара Аляксея I Камніна і Ірыны Дукіны.
Атрымала добрую адукацыю, вывучала гісторыю, філасофію і матэматыку. У 14 гадоў выйшла замуж за Нікіфара Врыенія. Разам з маці спрабавала дамагчыся ад бацькі, каб той зрабіў Нікіфара спадкаемцам імператарскага стальца, а ўласнага сына Іаана пазбавіў бы спадчыны. Калі ў 1118 Іаан заняў сталец, узначаліла змову супраць яго, але пасля няўдачы змовы была вымушана пастрыгчыся ў манастыр, дзе і напісала вядомую «Алексіяду».