Гарошак пацеркападобны

Гарошак пацеркападобны

Батанічная ілюстрацыя Якаба Штурма з кнігі «Deutschlands Flora in Abbildungen», 1796
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Vicia ervilia (L.) Willd., 1802

Сінонімы

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  505682
NCBI  154498
EOL  703201
GRIN  t:41481
IPNI  524727-1
TPL  ild-7810

Гаро́шак пацеркападобны[1], французская чачавіца[1] (Vicia ervilia) — кветкавая расліна роду Гарошак (Vicia) сямейства Бабовыя (Fabaceae).

Батанічнае апісанне

[правіць | правіць зыходнік]

Аднагадовая травяністая расліна. Сцябло прамастойнае або прыўзнятае, галінастае, даўжынёй 20—50 сантыметраў. Лісце чаргуецца па даўжыні сцябла, з вусікам і складаецца з 8—12 пар лісткоў. Лісткі суцэльныя, з гладкім краем, апушаныя. Кветкі з пяццю[2] пялёсткамі, бледна-ружовыя або блакітнаватыя, у гронках. Плод — паніклы, падоўжаны, 3—4 насенны струк, пацеркападобна перацягнуты паміж насеннем.

Распаўсюджанне і экалогія

[правіць | правіць зыходнік]

Расліна паходзіць з Каўказа[1]. Распаўсюджана у краінах Паўночнай Афрыкі (Алжыр, Егіпет, Лівія), на Мадэйры і Канарскіх астравах, у Еўропе і ўмераных абласцях Азіі[3]. Распаўсюдзілася ў іншых рэгіёнах свету[3].

Засухаўстойлівая і непатрабавальная да якасці глебы расліна. Расце як пустазелле ў пасевах збожжавых, радзей па смеццевых месцах, а таксама па сухім камяністым схілах, у лясах і на вапняках, у перадгор’ях, ніжнім і сярэднім паясах гор[4].

Ахоўваецца ў Рэспубліцы Крым, Севастопалі[2][5].

Гаспадарчае значэнне

[правіць | правіць зыходнік]

Расліна перспектыўная ў якасці ўраджайнай зернефуражнай бабовай культуры, асабліва для свінагадоўчых і птушкагадоўчых гаспадарак[4]. У сене маецца да 16,6 % пратэіну[1].

Зноскі

  1. а б в г Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 575 с., іл. — 10 000 экз.
  2. а б Горошек чёткообразный: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
  3. а б U.S. National Plant Germplasm System (англ.)
  4. а б Агроэкологический атлас России и сопредельных стран: экономически значимые растения, их болезни, вредители и сорные растения (руск.)
  5. Vicia ervilia (L.) Willd. // ИАС «ООПТ России» (руск.)