Гвалтоўная смерць — адна з катэгорый смерці , прадугледжаных сацыяльна-прававой класіфікацыяй паходжання смерці[1]. Гвалтоўнай смерцю прынята называць смерць, якая адбылася ад механічных пашкоджанняў, такіх, як дзеянне тупых прадметаў, у тым ліку транспартная траўма, падзенне з вышыні, дзеянне вострых прадметаў, агнястрэльнай зброі), асфіксіі, дзеянні крайніх тэмператур, электрычнага току, прамяністай энергіі, нізкага і высокага атмасфернага ціску, атручванняў і да таго падобнае.
Паводле тыпу ўздзеяння на чалавека фактары знешняга асяроддзя адрозніваюць:
Пры гэтым для вызначэння катэгорыі смерці няважна хто менавіта прымяняе знешні фактар ўздзеяння да чалавека — хто-небудзь старонні, сам памерлы або няшчасны выпадак. Самае галоўнае, што смерць наступае ад знешняга ўздзеяння, якое не звязана з наяўнымі ў чалавека захворваннямі.