Генадзь Грушавы | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
|
|||||||
Прэзідэнт | Аляксандр Лукашэнка | ||||||
Кіраўнік урада | Вячаслаў Кебіч, Міхаіл Чыгір | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
24 ліпеня 1950 |
||||||
Смерць | 28 студзеня 2014 (63 гады) | ||||||
Месца пахавання | |||||||
Бацька | Уладзімір Ерамеевіч Грушавы | ||||||
Жонка | Ірына Львоўна Грушавая[d] | ||||||
Дзеці | Сын: Максім; дочкі: Марына, Мар'яна | ||||||
Партыя | Беларуская хрысціянска-дэмакратычная партыя (1996) | ||||||
Адукацыя | |||||||
Навуковая ступень | доктар філасофскіх навук | ||||||
Узнагароды |
Rafto Prize[d] (1999) |
Генадзь Уладзіміравіч Грушавы (27 ліпеня 1950, Мінск — 28 студзеня 2014) — заснавальнік і старшыня дабрачыннага фонду «Дзецям Чарнобыля», доктар філасофскіх навук (1994), прафесар (1995), дэпутат Вярхоўнага Савета Беларусі 12-га склікання.
Скончыў мінскую школу № 50, якая спецыялізавалася на фізіцы і матэматыцы. Аднак паступіў на філасофскі факультэт БДУ, дзе выкладаў з 1973 г. да сваёй смерці. З 1991 прарэктар Інстытута сучасных ведаў.
Памёр ад раку крыві. Пахаваны на Паўночных могілках у Мінску.
У 1975 абараніў кандыдацкую, а пазней і доктарскую дысертацыю па філасофіі. Даследаваў гісторыю філасофскай і грамадска-палітычнай думкі Заходняй Еўропы і Беларусі часоў Адраджэння і Асветніцтва, тэарэтыка-метадалагічныя праблемы пазнання, грамадскай філасофіі і паліталогіі. Аўтар працы «Аказіяналізм Нікаля Мальбранша» (1978)[1].
Адзін з арганізатараў Беларускага народнага фронту «Адраджэнне». У 1989 г. узначаліў Камітэт БНФ «Дзеці Чарнобыля», які 20 лістапада 1990 ператварыўся ў дабрачынны фонд «Дзецям Чарнобыля» і дапамог больш як 2 млн жыхароў Беларусі. У 1993 г. фонд налічваў 14 тыс. членаў. Фонд накіраваў 160 тыс. дзяцей на аздараўленне за мяжу і да 2000 года ўвёз у Беларусь лекаў на суму каля $500 млн[2].
У Вярхоўным Савеце ўваходзіў у фракцыю Апазіцыя БНФ. Пасля рэферэндуму 1996 года грамадскія аб’яднанні 15-ці раёнаў Беларусі сабралі 116 тыс. подпісаў супраць скасавання яго дэпутацкіх паўнамоцтваў. У 1997 быў адным з заснавальнікаў Асамблеі НДА. З сакавіка 1997 г. па сакавік 1998 знаходзіўся ў Германіі праз пагрозу арышту[3]. У 1999 атрымаў нарвежскую праваабарончую узнагароду памяці прафесара Торалфа Рафто.