Генры Мортан Стэнлі | |
---|---|
англ.: Henry Morton Stanley | |
Імя пры нараджэнні | англ.: John Rowlands |
Род дзейнасці | журналіст, падарожнік-даследчык, палітык, пісьменнік |
Дата нараджэння | 28 студзеня 1841[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 10 мая 1904[1][2][…] (63 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Жонка | Dorothy Tennant[d] |
Дзеці | Denzil Stanley[d] |
Партыя | |
Бітвы/войны | |
Узнагароды і прэміі | |
Аўтограф | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Генры Мортан Стэ́нлі[4] GCB (англ.: Henry Morton Stanley; сапраўднае імя — Джон Роўлендс; 28 студзеня 1841 — 10 мая 1904) — журналіст, знакаміты падарожнік, даследчык Афрыкі. Рыцар Вялікага Крыжа ордэна Лазні.
Нарадзіўся ў горадзе Дэнбі (Уэльс). З 6 гадоў выхоўваўся ў працоўным доме, ва ўзросце 15 гадоў збег. У 17-гадовым узросце юнгай на караблі даплыў да Новага Арлеана (ЗША), дзе працаваў на купца Генры Стэнлі, які пазней яго ўсынавіў[5]. У час Грамадзянскай вайны ў ЗША 1861—1865 гадоў быў валанцёрам у войску паўднёўцаў, трапіў у палон, збег, пасля перайшоў на службу да паўночнікаў, дэзерціраваў[5]. З сярэдзіны 1870-х гадоў займаўся журналістыкай. У 1871—1872 гадах у якасці карэспандэнта газеты «New York Herald» адправіўся ў Цэнтральную Афрыку на пошукі Д. Лівінгстана. Знайшоўшы Лівінгстана, разам з ім абследаваў возера Танганьіка. У 1874—1877 гадах у якасці кіраўніка англа-амерыканскай экспедыцыі перасек Афрыку з усходу на захад, дайшоў да возера Вікторыя, адкрыў горны масіў Рувензоры, азёры Эдуард і Джордж, даследаваў раку Кагера. Дасягнуў вярхоўяў ракі Луалаба, удакладніў, што яна з’яўляецца вытокам ракі Конга, пазначыў на карце яе сярэднюю частку і спусціўся да месца ўпадзення ў Атлантычны акіян. У 1879—1884 гадах на службе ў бельгійскага караля Леапольда II, актыўна ўдзельнічаў у захопе зямель у басейне ракі Конга і стварэнні «Незалежнай дзяржавы Конга» (пасля Бельгійскае Конга). Адначасова адкрыў азёры Маі-Ндомбэ і Тумба[4][6]. У 1887—1889 гадах кіраваў англійскай экспедыцыяй, зноў перасек Афрыку з захаду на ўсход, даследаваў раку Арувімі, вызначыў прыналежнасць возера Эдуард да сістэмы ракі Ніл.
Пахаваны ў Вэстмінстэрскім абацтве, побач з Давідам Лівінгстанам. Імем Генры Стэнлі названы вадаспады (парогі) у вярхоўі ракі Конга (з 1983 года — Баёма[4])[7].