Нарадзіўся |
3 снежня 1962[1] (61 год) |
|||
---|---|---|---|---|
Грамадзянства | ||||
Клубная кар’ера[* 1] | ||||
|
||||
|
Георгій Свірыдзенка (нар. 3 снежня 1962, г. Мінск) — беларускі гандбаліст, заслужаны майстар спорту СССР. Чэмпіён XXIV Алімпійскіх гульняў у Сеуле (Паўднёвая Карэя). Быў у складзе зборнай каманды СССР. Чэмпіён свету сярод юніёраў 1983 гады, чэмпіён Гульняў добрай волі, чатырохразова быў Уладальнікам Кубка еўрапейскіх чэмпіёнаў, двухразовы ўладальнік Кубка кубкаў еўрапейскіх краін, уладальнік Суперкубка ў складзе каманды «СКА»-Мінск.
Першым трэнерам быў Анатоль Чукаткін. Выступаў за клуб «СКА»-Мінск (1981—1990). Як легіянер выступаў за клубы Італіі, Германіі, з 1996 года працаваў трэнерам гандбольных клубаў Германіі. З 1995 па 1996 год быў трэнерам каманды «СКА»-Мінск. Прызначаўся галоўным трэнерам зборнай каманды Рэспублікі Беларусь.