Гераніевыя | ||||||||||||||||
Герань Робертава (Geranium robertianum) | ||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | ||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Міжнародная навуковая назва | ||||||||||||||||
Geraniaceae Juss., 1789 | ||||||||||||||||
Тыпавы род | ||||||||||||||||
Роды | ||||||||||||||||
Гл. тэкст
| ||||||||||||||||
|
Гераніевыя[3] (Geraniáceae) — сямейства двухдольных раслін парадку геранекветныя.
Травы і паўкусты (мала), распаўсюджаныя па ўсім зямным шары, асабліва шмат на поўдні Афрыкі і па гарах трапічнага пояса; нешматлікія ў Аўстраліі.
Лісце вельмі рознае, суцэльнае і круглае або рассечанае.
Кветкі ў большасці буйныя і прыгожыя, ярка афарбаваныя, правільныя і няправільныя. Тычынак у асноўным 10, пялёсткаў 5, за выключэннем прадстаўнікоў роду Dirachma, у якіх іх 8. Тычынкі размешчаны ў два круга, адзін супраць чашалісцікаў, іншы супраць пялёсткаў. Завязь часцей за ўсё з 5 лопасцямі і 5 гнёздамі, верхняя. Плод прадстаўляе сабой каробачку з захаванымі чашалісткамі, якая раскрываецца па-асабліваму, ад ніжняй часткі да верхняй[4]. Кветаложа часта ўдаецца больш-менш паміж долямі плоду.
Гераніевыя вядомыя як прыгожыя садовыя расліны з яркімі буйнымі кветкамі; сапраўдных гаючых, не лічачы ужыванняў ў народным лекаванні, паміж імі няма.
Сямейства Гераніевыя вылучалася ўжо ў ранніх класіфікацыях насенных раслін. Па Бентаму і Гукеру, яно складалася з 7 кален (або трыб):
Ужо тады два апошніх калена звычайна вылучалі ў самастойныя сямействы.
Паводле дадзеных сайта Germplasm Resources Information Network (GRIN) у сямейства ўваходзяць пяць родаў[5]:
Па інфармацыі базы дадзеных The Plant List (2013), сямейства ўключае 841 від у 7 родах [6]: